2007-08-30 16:01:22

Пачала дзейнiчаць авiалiнiя для пiлiгрымаў.


27 жнiўня быў здзейснены першы авiарэйс пры падтрымцы нядаўна створанай авiаслужбы Ватыкана, якая будзе займацца авiаперавозкамi пiлiгрымаў да святых месцаў. Згаданы рэйс даставiў пiлiгрымаў з Рыма ў Францыю, да знакамiтага санктуарыя ў Лурдзе.
Чартэрныя рэйсы для пiлiгрымаў, якiя, як плануецца, будуць абслугоўваць пасажыраў, што накiроўваюцца да святых месцаў у Фацiму, Ясну Гуру, Саньтяго де Компастелла, а таксама ў Лурд, ёсць вынiкам пяцiгадовага пагаднення памiж невялiкай iтальянскай авiакампанiяй “Mistrel Airlines”, ватыканскай арганiзацыяй да спраў арганiзацыi пiлiгрымак i адмiнiстрацыяй Рымскай дыяцэзii, якая забяспечвае падтрымку паслуг для пiлiгрымаў.
У перспектыве прадугледжаны авiапiлiгрымкi на Святую Зямлю i да санктуарыя Панны Марыi Гвадэлупскай у Мексыцы.
Для пералётаў пiлiгрымаў будуць выкарыстоўвацца невялiкiя рэактыўныя самалёты, у сярэдзiне якiх будуць змешчаны цытаты з Эвангельля.







All the contents on this site are copyrighted ©.