2007-08-30 13:37:12

На сустрэчу са Сьвятым Айцом


25 жніўня 2007 г. група вернікаў з парафій Гомеля, Светлагорска і Рэчыцы выехала ў Італію для ўдзелу ў еўрапейскай сустрэчы моладзі са Святым Айцом Бэнэдыктам XVI, якая пройдзе ў Ларэта 1–2 верасня 2007 г. і будзе прысвечана тэме «Як Я палюбіў вас».
Пробашч гомельскай парафіі Нараджэння Маці Божай кс. Славамір Ляскоўскі гаворыць, што беларускія вернікі ўжо даўно і рэгулярна бяруць удзел у гэтых традыцыйных сустрэчах у Ларэта. Акрамя каталікоў з Гомельшчыны, у еўрапейскай сустрэчы моладзі возьмуць удзел маладыя вернікі з розных парафій з усіх дыяцэзій Беларусі.








All the contents on this site are copyrighted ©.