Мунiцыпалiтэт Рыма не дазволiў будаваць мячэць на Эсквiлiнскiм узгорку.
- Мунiцыпалiтэт iтальянскай сталiцы адмовiўся даць магчымасць прадстаўнiкам мясцовай
мусульманскай суполкi дазвол на перарабленне пад мячэць будынка, якi знаходзiцца непадалёк
з каталiцкiм касцёлам Прадстаўнiк Рымскай мэрыi па сувязях з этнiчнымi суполкамi
падтрымаў iдэю будаўнiцтва мячэцi, але паведамiў, што ў мунiцiпалiтэт яшчэ дзевяць
гадоў таму паступалi заявы на будаўнiцтва малiтоўных цэнтраў ад iншых суполак – будыстаў,
iндуiстаў i ад Румынскай Праваслаўнай Царквы. Таму прыхiльнiкам iслама трэба чакаць
сваёй чаргi. Грамада бенгальскiх мусульманаў планавала ўжо ў наступным месяцы
пабудаваць новую мячэць на Эсквiлiнскiм узгорку, адным з сямi ўзгоркаў, на якiх заснаваны
Рым. Сёння – гэта адзiн з самых населеных эмiгрантамi раёнаў Вечнага горада. У
гэтым квартале ўжо iснуе 7 каталiцкiх касцёлаў, будыстскi храм i царква эвангелiстаў. У
Рыме знаходзiцца таксама буйнейшая ў Еўропе мячэць, якая была пабудавана на сродкi
ўрада Саўдаўскай Аравii ў трох кiлометрах ад базылiкi Святога Пятра. Акрамя таго,
у сталiцы Iталii iснуе яшчэ тры мячэцi i некалькi iсламскiх малiтоўных цэнтраў, колькасць
наведвальнiкаў стала павялiчваецца.