2007-08-29 11:48:55

У Iндыi адзначаюць Х° гадавiну смерцi Мацi Тэрэзы.


Вялiкай колькасцю мерапрыемстваў Кангрэгацыя “Мiссiянаркi Боскай любовi” адзначае дзясятую гадавiну з дня смерцi сваёй заснавальнiцы Мацi Тэрэзы Калькуттскай. Яны распачалiся ў нядзелю 26 жнiўня, у дзень нараджэння Мацi Тэрэзы, ўрачыстай Iмшой у Калькутте. У гэты ж дзень адбыўся канцэрт i экуменiчная малiтва за мiр.
З 27 жнiўня да 4 верасня ва ўсiх касцёлах гэтага iндыйскага горада будуць праведзены 9 дзён малiтвы. Напярэдаднi дня смерцi Мацi Тэрэзы – 5 верасня – адбудзiцца памiнальная панiхiда. На наступны дзень запланавана адпаведная працэсiя па вулiцах Калькутты. Пад час Боскай лiтургii, у якой прыймуць удзел шматлiкiя святары, таксама адбудзiцца малiтва аб мiры. Пасля Лiтургii запланавана культурная праграма.
Маць Тэрэза нарадзiлася 26 жнiўня 1910 года ў македонскiм горадзе Скопье. Яе свецкае iмя – Агнесса Гонджа Бояджiу. Заснаваная Мацi Тэрэзай Кангрэгацыя “Мiссiянаркi Божай лябовi” вядома ва ўсiм свеце.
Праз 6 гадоў пасля смерцi Мацi Тэрэза была беатыфiкавана Свяцейшым Айцом Янам Паўлам II°. Цяпер iдзе працэс яе кананiзацыi.







All the contents on this site are copyrighted ©.