2007-08-27 11:30:16

У Тэзэ адзначылi гадавiну з дня смерцi брата Рожэ.


Пасля двух гадоў пасля трагiчнай смерцi брата Рожэ экуменiчная суполка Тэзэ малiтоўна прыпамiнае яе заснавальнiка. “Яго сведчанне хрысцiянскай веры i экуменiчнага дыялога было каштоўным сведчаннем для цэлых пакаленняў маладых людзей”. Такiмi словамi , прамоўленымi ў Кастэльгандольфо 16 жнiўня, Свяцейшы Айцец прыпомнiў заснавальнiка мiжканфiсыйнай суполкi на поўднi Францыi, у Тэзэ. Аб нябожчыку гаворыць сучасны галава суполкi – брат Алаiз: “Брат Рожэ, як i Ян Хрысцiцель, жадаў сведчыць аб прысутнасцi Бога, а не ставiць сябе ў цэнтр увагi. Гэта мы бачым сёння, праз два гады пасля яго забiцця, у маладых людзях, якiя ў аграмаднай колькасцi працягваюць прыязджаць да нас на шматлiкiя спатканнi”.
“Тут у нас, кожны тыдзень бываюць маладыя людзi з розных Цэркваў, праваслаўныя i католiкi, а таксама пратэстанты. Яны бываюць тут, каб садзейнiчаць справе экуменiзма. Вельмi важнай ёсць, такiм чынам, агульная малiтва. Штодзённа, тры разы на дзень, мы молiмся разам, я думаю, што гэта можа указаць шлях экуменiзму”, - зазначыў сучасны галава суполкi Тэзэ брат Алаiз.







All the contents on this site are copyrighted ©.