2007-08-27 10:56:30

У Румынii пройдзе экуменiчная канфярэнцыя.


У румынскiм горадзе Сiбiу iдзе падрыхтоўка да 3-й еўрапейскай экуменiчнай канфярэнцыi, якая пройдзе з 4 да 9 верасня на тэму “Святло Хрыста асвятляе ўсiх – надзея аднаўлення i еднасцi ў Еўропе”. У г.Сiбiу, якi знаходзiцца ў Трансiльванii, чакаюцца больш за 2000 дэлегатаў з розных краiнаў Еўропы. Сярод iх будуць прадстаўнiкi розных хрысцiянскiх канфесiй. З’езд зарганiзоўваецца праз 10 гадоў пасля падобнага спаткання ў аўстрыйскiм горадзе Грац, якое прайшло пад дэвiзам “Прымярэнне, дар Божы i крынiца новага жыцця” i праз 18 гадоў пасля сустрэчы ў Базеле ў 1989 годзе, якая была прысвячана тэме “Мiр у духу справядлiвасцi”. Генеральны сакратар Рады бiскупскiх канфярэнцый Еўропы, монс. Альдо Джордано заявiў з нагоды сёлятняга спатканне наступнае: “Жадаю, каб гэта Асамблея сапраўды была далейшым крокам да прымярэння памiж хрысцiянамi. Другое пажаданне – каб мы здолелi адказаць на пытанне: якi ўклад можам мы, хрысцiяне, унесцi ў вырашэнне вялiкiх выклiкаў у сучаснай Еўропе i ў свеце. Магчыма разважаць аб выклiках, звязаных з тэрарызмам, з развiццём азiятскiх нацый, з праблемамi бiатэхналогiй…”
У Сiбiу “мы абралi хрысталагiчную тэму: святло Хрыста асвятляе ўсiх, падкрэслiваючы, што гэта – надзея. Такiм чынам, мы накiроўваемся ў Сiбiу як пiлiгрымы, каб нанова звярнуцца да Хрыста. Сёння, - працягнуў сваю думку бiскуп Джордано, - мы разумеем, што неабходна з поўнай сур’ёзнасцю пачаць шлях ад Эвангелля, ад хрысцiянства; толькi людзi, якiя ведаюць хрысцiянства, могуць унесцi ўклад у экуменiзм. Мы разумеем, што першай вялiкай перашкодай для экуменiзма з’яўляецца няведанне хрысцiянскага жыцця цi павярхоўнасць яго. Другiм крокам з’яўляецца наступнае: паглыбiць наша зразуменне царкоўнай прыналежнасцi, нашай самасвядомасцi, бо людзi, якiя не жывуць глыбока сваёй царкоўнай самасвядомасцю, з цяжкасцю могуць унесцi ўклад у дыялог з вернiкамi iншых канфесый. Акрамя таго, трэба паглыбiць канкрэтнае супрацоўнiцтва, паказаць асноўную еднасць памiж ужо iснуючымi грамадамi i Цэрквамi, якiя мы жадалi б выявiць больш канкрэтна на ўзроўне справядлiвасцi, мiра i салiдарнасцi”.







All the contents on this site are copyrighted ©.