Кiтайскiя ўлады 23 жнiўня арыштавалi монс. Юлiуса Жiа Жiгуо, бiскупа непрызнанай
урадам Каталiцкай Царквы ў Жеенгдiнг, якi падрыхтоўваў пастырскi лiст i шэраг спатканняў
з мэтай распаўдзiць сярод вернiкаў пасланне, накiраванае Свяцейшым Айцом кiтайскiм
вернiкам. Згаданы лiст быў абнародаваны Бенедыктам XVI° 30 чэрвеня бягучага года.
У iм Папа, выказваючы сваю глыбокую павагу да кiтайскiх уладаў, заклiкае iх да пашырэння
рэлiгiйнай свабоды. Бiскуп быў арыштаваны а 9 гадзiне ранiцы. Палiцыянты i супрацоўнiкi
аддзела па рэлiгiйных справах затрымалi яго i адвезлi ў невядомае да гэтага часу месца. Кватэра
бiскупа i памешканне, якое ўжывалася для правядзення спатканняў апячатаны пячаткай
Асацыяцыi Патрыатычнай Каталiцкай Царквы Кiтая, якая падпарадкоўваецца ўраду. Супрацоўнiкi
агенства Asianews бачаць у гэтым знак адкрытай антыпапскай дзейнасцi. 73-гадовы
бiскуп Жiа стаiць на чале непрызнанай уладамi дыяцэзii, якая налiчвае 110.000 вернiкаў
правiнцыi Хебей, цэнтр якой знаходзiцца ў 270 км ад Пякiна. Раней ён ужо арыштоўваўся
некалькi разоў i агулам правёў у вязнiцы 15 месяцаў. Апошнi раз яго затрымалi з 5
да 22 чэрвеня бягучага года.