2007-08-27 15:19:43

Па традыцыi Папа малiўся з вернiкамi да Багародзiцы.


У нядзелю 26 жнiўня, а 12 гадзiне, Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° адгаварыў разам з вернiкамi Багародзiчную малiтву “Angelus” у сваёй загараднай рэзiдэнцыi Кастэльгандольфо, якая знаходзiцца ў 28 кiлометрах ад Ватыкана.
Пад час свайго казання Папа сказаў: “ Дарагiя браты i сёстры! Таксама i сёняшняя лiтургiя прапануе нам прасвятляючыя i складаныя словы Езуса. Пад час свайго апошняга ўваходу ў Ерусалiм нехта пытаецца ў Яго: “Пане, мала хто здолее збавiцца?”. На гэта Езус адказвае: “Паспрабуйце ўвайсцi ў вузкiя дзверы, бо многiя, - кажу вам, - увайсцi ў iх, але не здолеюць”. Што значыць “вузкiя дзверы”? Магчыма гутарка iдзе аб немногiх абраных?
На самой справе, магчыма гэта спосаб прымусiць падумаць суразмоўцаў Езуса, i убачыць заўсёды актуальныя праблемы: у гэтым ёсць памылковасць жадання на практыцы разумець рэлiгiйнасць як крынiцу прывялеяў цi надзейнасцi.
На самой справе, словы Езуса накiраваны зусiм у iншы бок: усе маюць магчымасць увайсцi ў жыццё, але для ўсiх дзверы з’яўляюцца “вузкiмi”. Няма тых, што маюць прывялеi. Пераход у вечнае жыццё адчынены для ўсiх, але ён “вузкi”, бо патрабуе шмат, патрабуе пэўных абавязкаў, самаахвяравання, знiшчэння ўласнага эгаiзма.
Эвангелле запрашае нас разглядаць будучыню, што чакае нас, i да якой мы павiнны падрыхтавацца пад час нашай зямной пiлiгрымкi. У апошнi дзень не хопiць прывялеяў, якiя мы маем, але судзiць нас будуць па нашых справах…. “Супрацоўнiкi несправядлiвасцi” будуць выключаны, у той час, - зазначыў Бенедыкт XVI°, - будуць прыняты тыя, што зрабiлi добрыя справы i шукалi справядлiвасцi, нават за кошт ахвяры.
Такiм чынам, не дастаткова аб’явiць сябе “сябрамi” Хрыста i ганарыцца iлжывымi заслугамi: “Мы елi i пiлi ў Тваёй прысутнасцi i Ты вучыў нас на нашых плошчах”. Сапраўднае сяброўства з Езусам выяўляецца ў вобразе жыцця: выяўляецца дабратой у сэрцы, пакорлiвасцю, паслухмянасцю i мiласэрнасцю, любоў’ю да справядлiвасцi i праўды, шчырым iмкненнем да мiра i пагаднення. Гэта, скажам так, i ёсць “сведчаннем асобы”, якое дазваляе нам быць сябрамi Хрыста, гэта ёсць сваеасаблiвым “пашпартам”, якi дазваляе нам увайсцi ў вечнае жыццё, - зазначыў Папа.
Напрыканцы нядзельнага спаткання з вернiкамi у Кастэльгандольфо Бенедыкт XVI° паблаславiў усiх прысутных.







All the contents on this site are copyrighted ©.