Першая каталіцкая семінарыя з'явіцца ў Сэрбіі. Як паведамілі многія інфармацыйныя
агенствы, яе закладка адбылася ў Субоціцы(Ваяводзіна).
Цырымонію ўзначаліў былы арцыбіскуп Вашынгтона кардынал Тэадор Мак Карык. Гэтая падзея,
як падкрэсліў у сваім слове арцыбіскуп Белграда Станіслаў Хацэвар, старшыня каталіцкай
Біскупскай Канфяр\энцыі святых Кірыла і Мятода, мае вельмі важнае значэнне. будучыя
ксяндзы здолеюць цяпер вучыцца ў сваёй уласнай краіне. Ён прыгадаў, што пасля вайны
6 семінарый былой Югаславіі аказаліся на тэрыторыях іншых рэспублік. Каталіцкая
грамада ў Субоціцах самая вялікая ў краіне - 320 тысяч вернікаў. "Хаця ў Сэрбіі ўсяго
паўмільёны каталікоў, - падкрэсліў арцыбіскуп Бялграду,- Каталіцкая Царква мае вялікую
надзею на развіццё міжканфесійнага дыялогу."