2007-08-23 16:05:06

Турэцкiя ўлады не даюць магчымасцi галаве хрысцiянаў Кiпра спаткацца з Сусветным Патрыярхам.


Урад Турцыi другi раз за апошнiя месяцы не дазволiў галаве Кiпрсакай Праваслаўнай Царквы архiепiскапу Хрызастому II° нанесцi вiзiт Патрыярху Канстантынопальскаму Барталамею I°.
Як паведамiла пасольства Кiпрскай Рэспублiкi пры Ватыкане, спаслаўшыся на царкоўныя колы ў Нiкасii, архiепiскап Хрызастом II° мае намер звярнуцца да Сусветнай рады Цэркваў i да Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI° са спецыяльным пасланнем з мэтай прыцягнуць увагу да гэтай праблемы.
Галава Кiпрскай Праваслаўнай Царквы заявiў, што ўсё адно спаткаецца з Сусветным Патрыярхам Барталамеям I° “у iншым месце”, каб выказаць яму падзяку за падтрымку законных праў кiпрскага народа.
Архiепiскап падкрэслiў, што не iснуе рознагалосся памiж праваслаўнымi кiпрыётамi i iх мусульманскiмi братамi ў паўночнай частцы вострава. Сапраўдная праблема, па меркаванню галавы праваслаўных Кiпра, заключана ва “умешальнiцтве турэцкага ўрада, якi блакуе любыя спробы iнтэграцыi i ўстанаўлення клiмата ўзаемнай павагi памiж двума грамадамi”.
Гэта заява была зроблена пасля некалькiх дзён, калi мелi месца факты парушэння праў хрысцiянаў-кiпрыётаў у зоне, акупаванай турэцкiмi войскамi, калi мясцовая палiцыя забаранiла групе вернiкаў-хрысцiянаў уваходзiць у манастыр Святога Барнабы, што знаходзiцца на поўначы Кiпра.







All the contents on this site are copyrighted ©.