2007-08-23 16:09:36

Сынод Рускай праваслаўнай Царквы вырашыў узнесцi да латарнай хвалы некалькi пакутнiкаў савецкiх часоў.


Святы Сынод Рускай Праваслаўнай Царквы на сваiм паседжаннi 21 жнiўня вырашыў уключыць у афiцыйны спiс новамучанiкаў i спавядальнiкаў Расii восем новых пакутнiкаў, якiя пацярпелi ад камунiстаў.
Матэрыялы аб iх былi прадстаўлены Архангельскай i Маскоўскай епархiямi, а таксама Оптiнай пустыню.
Як паведамiў навуковы супрацоўнiк Цэнтральнага дзяржаўнага гiстарычнага архiва Санкт-Пецербурга сп. Мiхаiл Шкароўскi, дакладны лiк савецкiх людзей, якiя пацярпелi за веру на сёняшнi дзень невядомы. Вядома, напрыклад, што з 300.000 толькi праваслаўных святароў каля 200.000 былi забiты.
Цяпер Маскоўскiм патрыярхатам кананiзавана каля 1,500 новамучанiкаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.