2007-08-22 15:06:58

Падчас агульнай аўдыенцыі Папы, якая адбылася ў ватыканскім палацы 22 жніўня, Бенедыкт 16 прапанаваў працяг катэхізіса аб святым Рыгоры Багаслове.


RealAudioMP3 У сваім навучанні Свяцейшы Айцец указаў усім нам на гэтага святога, які меў талент пісьменніка і прапаведніка, як на служку Слова Божага. Тым самым - а значыць, у асаблівы, духоўны спосаб, у свае цяжкія часы гарэзіі і нязгоды між хрысціянамі, ён паспрыяў аднаўленню міра і супакою ўнутры маладой Царквы . "Святы Рыгор - моцны абаронца веры і дактрыны, якая была ўсталяваная Нікейскім Саборам у 325 годзе. Ён тлумачыць нам праз вякі праўду аб непадзельнасці Бога Адзінага у трох асобах ((іпастасях): Бог Айцец,Сын і Дух Святы.
Хрыстос, Сын Божы,прыняў чалавечую прыроду, каб кожны чалавек мог выратавацца.
Рыгор Багаслоў указуе нам на Езуса Хрыста ў ягоным чалавечым вымярэннi,якое Ён узяў , каб прыйсці ў наш свет для адкуплення чалавека і цэлага людства. Дзева Марыя, што "апранула" Сына Божага ў чалавека, ёсць напраўду Богамаці !
Святы Рыгор заклікае нас да супольнай дружбы з іншымі людзьмі, асабліва ўбогімі. Так мы можам адлюстраваць любоў Бога да чалавека."
Напрыканцы аўдыенцыі Папа Бенедыкт 16 з асаблівым энтузіязмам звярнуўся да польскіх пілігрымаў, павіншаваўшы са святам Бласлаўлёнай Марыі Каралевы Нябёс.
павітаўшы асобна маладажонаў, хворых , усю прысутную моладзь ён прыклікаў усіх да смеласці жыць і змагацца з цяжкасцямі на земскім шляху чалавека. Утаропіўшы зрок ў Нябёсы, каб адчуць ззянне Святой Багамаці, выпрасім яе заступніцтва і прыпомнім, што сёння боская Літургія запрашае абажаць Марыю як нашу Каралеву! - параіў Папа.
Сёння Бенедыкт 16 надаў усім прысутным на аўдыенцыі ў залі Паўла 6, а таксама тым, хто сочыць за жыццём наступніка Пятра праз СМІ, сваё апостальскае блаславенства.(Блаславенне Папы Рымскага гучыць па радыё і праз дынамікі камп'ютараў).







All the contents on this site are copyrighted ©.