2007-08-22 14:56:08

Ва Украiне створана камiсiя, якая будзе займацца праблемамi мiгрантаў.


Каардынацыя царкоўных клопатаў аб вернiках Украiнскай Грэка-каталiцкай Царквы, якiя знаходзяцца за мяжой на заробках, падарожнiчаюць, стала жывуць у дыяспарах, даручаны створанай мiжепархiяльнай Камiсii да спраў мiграцыi. Кiраўнiком Камiсii назначаны Рыгор Селеўчук, якi раней працаваў у Камiсii “Справядлiвасць i мiр” i займаўся ў ёй менавiта эмiгрантамi.
“Каардынацыя клопатаў Царквы аб уласных вернiках ужо некалькi гадоў з’яўляецца адным з прыярытэтаў УГКЦ”, - паведамiлi ў Камiсii “Справядлiвасць i мiр”. У прыватнасцi, на 33-й сесыi Сiнода УГКЦ у снежнi 2006 года першая нядзеля пасля Божага Нараджэння лiчыцца днём Мiгранта, а ўладыкам Дыянiсiю Ляховiчу i Глебу Лончыне даручана займацца духоўнай апекай мiгрантаў”.
У той жа час, як заявiла кiраўнiк украiнскай Камiсii “Справядлiвасць i мiр” сп. Леся Каваленко, яе арганiзацыя будзе сачыць за парушэннямi праў чалавека ў сферы мiграцыi ў рамках праекта “Годнасць без межаў” i прыйме ўдзел у святкаваннi II° Дня Мiгранта ва УГКЦ у студзенi 2008 года.
Нядаўна Камiсiя “Справядлiвасць i Мiр” выдала зборнiк матэрыялаў круглых сталоў, выбраных царкоўных i мiжнародных дакументаў, а таксама аналiтычныя артыкулы, якiя тычацца мiграцыi. Мэтай гэтага выдання ёсць “пазнаёмiць зацiкаўленых асобаў з праблемамi эмiграцыi i, у прыватнасцi, з меркаваннем Царквы з нагоды тых праблемаў, якiя выклiканы эмiграцыяй, асаблiва сучаснай эмiграцыяй”.
Сярод праблемаў, якiя цяпер выклiкаюць найбольшую ўвагу ў эмiгрантскiм асяроддзi, ёсць праблема падтрымкi, захавання сямьi i сямейных сувязяў. Праблемы ўзнiкаюць як у адносiнах памiж сужонцамi, так i ў адносiнах памiж бацькамi i дзяцьмi. Бо вельмi часта дзецi, якiя атрымлiваюць грошы ад бацькоў-эмiгрантаў, карыстаюцца iмi не добра. Гэта адзначаюць многiя спецыялiсты-псiхолагi, якiя працуюць у згаданай галiне.







All the contents on this site are copyrighted ©.