2007-08-20 09:40:06

Ва Украiне прайшло спатканне грэка-каталiцкай моладзi.


Украiнская Грэка-каталiцкая Царква аб’явiла 2007 год – “Годам моладзi”. 13 жнiўня ў Кiеве пачаўся сабор УГКЦ “Моладзь у Царкве III° тысячагоддзя”. Царква склiкала сабор дзеля таго, каб абмеркаваць новыя праблемы ў маладзёвым асяроддзi i намецiць шляхi iх вырашэння. Каб далучыць да гэтай дыскусii моладзь Царква арганiзоўвае Хрысцiянскi форум моладзi, на якiм будуць выкарыстаны новыя формы i метады зносiнаў. Арганiзатары спадзяюцца, што дзякуючы правядзенню Сабора будзе магчыма прыйсцi да пэўных рашэнняў, якiя б тычылiся Царквы i мелi практычныя наступствы.
Па паведамленню прэсавай службы УГКЦ, у сваёй прамове кардынал Любамiр Гузар зазначыў, што “Мы збiраемся на Сабор, каб разгледзiць тэмы цiкавыя для моладзi i актуальныя для Царквы ў сёняшнi час. Тэма моладзi заўсёды актуальна. Мы iмкнемся дапамагчы маладому чалавеку вывучыць абставiны, у якiх ён знаходзiцца на пачатку III° тысячагоддзя. Жадаем, каб маладыя людзi добра iшлi па жыццю падрыхтаванымi i выкарыстоўвалi час маладосцi як мага лепей”.
Сабор працягнецца да 19 жнiўня. За гэты час яго ўдзельнiкi плануюць прыняць удзел у актыўнай праграме i абмеркаваць шэраг важных пытанняў. Адна з задачаў сабора – акрэслiць, якiя крокi павiнны зрабiць святары, каб далучыць маладых людзей да актыўнага ўдзелу ў жыццi парафiй. Дзеля асягнення гэтых мэтаў арганiзатары ўжо правялi даследваннi сярод моладзi ва Украiне, ЗША i Аўстралii. Царква зробiць спробу прааналiзаваць усе змены, якiя адбылiся ў менталiтэте маладых людзей i ўвесцi адпаведныя змены ў сваю дзейнасць.
У рамках Сабора УГКЦ 18-19 жнiўня ў Мiжнародным выставачным цэнтры адбудзiцца Хрысцiянскi форум “Моладзь. Царква. Украiна”. На яго павiнны прыехаць каля 10.000 удзельнiкаў з Украiны i iншых краiнаў свету.
УГКЦ запрасiла на форум прадстаўнiкоў усiх хрысцiянскiх канфесый, што, на думку арганiзатараў, павiнна сведечыць аб экуменiчным характары мерапрыемства.







All the contents on this site are copyrighted ©.