2007-08-18 13:12:18

Папа Рымскі патрапіў у спіс самых элегантных мужчын свету. Як паведамляюць інфармацыйныя агенствы, адчыняе гэты пералік "найлепш прыгожа апранутых" англійскі кінаактор Дэніэль Крэйг (апошні выканаўца ролі Джэймса Бонда).


Класіфікацыю такога роду правёў амерыканскі часопіс "Эсквайер". Закрывае спіс новы французскі прэзідэнт Ніколя Сарказі. асабліва падкрэслены ў манеры апранацца 80-гадовага Папы Бенедыкта - аксесуары. У прыватнасці, цудоўнай работы чаравікі чырвонага колеру. Дададзім, што такія чаравікі носяць ужо сотні гадоў Папы Рымскія. Наталля Царкова, праваслаўная мастачка і афіцыйная партрэтыстка польскага Папы Яна Паўла 2, некалькі дзён вывучала гэтыя чаравікі, каб перанесці дакладна гэты "твор мастацтва", як яна вызначыла ў інтэрв'ю для нас, на свае палотны. Дарэчы, прыгадаем што цяперашні Папа ўпершыню за стагоддзі не апранаецца ў славутым модным доме Гамарэлі ў Італіі, але застаўся верным тым партным,у якіх апранаўся яшчэ будучы кардыналам Язэпам Ратцынгерам.







All the contents on this site are copyrighted ©.