У Львове будуць рамантаваць старажытны комплекс армянскай Царквы.
Мэр Львова сп. Андрэй Садавы даручыў начальнiку ўпраўлення аховы гiстарычнага асяроддзя
Лiлii Анiшчанка прадставiць план-графiк рэстаўрацыi памятных месцаў i ўнесцi прапановы
адносна супрацоўнiцтва з ўладальнiкамi прыватных дамоў, якiя ўнесены ў турыстычны
маршрут пад назвай “Львоў, якi мы губляем”. У гэты маршрут уваходзiць таксама архiтэктурны
комплекс мясцовай армянскай царквы. Адносна згаданага архiтэктурнага комплекса
было заключана пагадненне з Мiнiстерствам культуры i Нацыянальнай спадчыны Польшчы
аб магчымасцi фiнансавання кансэрвацыi роспiсу мураў на працягу 2008 – 2009 гадоў.
У лiпенi бягучага года польска-украiнская група рэстаўратараў жывапiсу ўжо правяла
працы па ўмацаванню аварыйных частак роспiсаў на паўднёвым муры храма. Армянскую
царкву ў Львове пабудавалi ў другой палове XIV° стагоддзя па праекту архiтэктара Дорэ.
На працягу некалькiх стагоддзяў храм грамадскiм i рэлiгiйным цэнтрам мясцовай армянскай
суполкi. У 1367 годзе царква набыла тытул саборнай i тады ж у Львове быў створаны
епархiяльны цэнтр армянаў Русi i Валахii. З часам каля царквы склаўся вельмi цiкавы
комплекс забудоў, у якi ўвайшлi званiца (1571 год), палац архiепiскапа (XVIII° стагоддзе),
армянскi банк (XVII° стагоддзе), кляштар бенедыттынак (1682 год), памятная калона
з фiгурай св.Хрыстафора, драўляны алтар з кампазыцыяй “Галгофа”, плот з брамай (XVII°
- XIX° стагоддзi). Сам сабор шматкротна перабудоўваўся.