2007-08-17 15:23:21

Папа Бенедыкт 16 моліцца аб ахвярах землятрусу ў Перу. Ён звярнуўся да ўрадаў усіх краін свету з пасланнем, просячы дапамогі пацярпелым ад гэтага стыхійнага бедства.


Арганізацыі і асобы - усе людзі добрае волі заклікаюцца сусветню Царквою не заставацца раўнадушнымі да вялікага наступства ў гэтай Лацінаамерыканскай краіне. Дзяржсакратар Ватыкану кард. Тарчізіо Бертонэ падпісаў і разаслаў тэлеграму па сотнях адрасоў. Мабілізаваныя ўсе царкоўныя структуры - Карытас, таварыства Чырвонага крыжа, дабрачынныя каталіцкія арганізацыі. Як паведаміў мэр горада Піска сп. Хуан Мендоза, каля 200 чалавек былі пахаваны пад руінамі гарадскога касцёла самраз падчас Багаслужбы. Сотні мёртвых целаў ляжаць дагэтуль на вуліцах. Абодва пацярпелыя гарады - прыгадаем, Іка і Піско пазбаўленыя пітной вады і электрычнасці.
Як хіба вы ўжо ведаеце, землятрус вялікай сілы - 7,9 бала па шкале Рыхтара адбыўся ноччу 16 жніўня. Эпіцэнтр - ў Ціхім акіяне,непадалёк ад Перуанскага ўзбярэжжа. Загінулі сотні і параненыя тысячы чалавек. Хваля цунамі - але, на шчасце, невялікай сілы - дайшла да Японіі. Просім таксама і вашае малітвы за пацярпелых і памёрлых у Перу.







All the contents on this site are copyrighted ©.