2007-08-17 09:46:22

Дзейнасць дабрачыннай арганiзацыi "Царква ў патрэбе" у Татарстане.


Архiепiскап Казанскi i Татарскi Анастасiй выказаў падзяку мiжнароднаму дабрачыннаму фонду “Царква ў патрэбе” за дапамогу, якую гэта каталiцкая арганiзацыя аказвае яго епархii з часоў падзення камунiстычнай сiстэмы. Архiепiскап таксама павiншаваў фонд з 60-годдзем з моманту заснавання i пажадаў ахвярадаўцам i супрацоўнiкам фонда “дапамогi Божай у iх шляхетным служэннi iсцiне Хрыстовай”.
Гэтыя словы праваслаўны ўладыка сказаў пад час спаткання з загадчыкам рускага аддзела арганiзацыi “Царква ў патрэбе” Петром Гуменюком, якi наведаў Казань напрыканцы лiпеня.
Як адзначыў архiепiскап Анастасiй, “фонд “Царкве ў патрэбе” працягнуў руку ў цяжкiя часы”, калi Казанская семiнарыя “знаходзiлася ў вельмi цяжкiм стане”. Сёння, дзякуючы дапамоге фонда, яна пераўтварылася ў сапраўдную духоўную школу з выкладчыкамi высокага прафiсiйнага ўзроўня i мае добрыя тыхнiчныя ўсталяваннi. Праваслаўны ерарх нагадаў, што ў Казанскай семiнарыi вучацца будучыя святары не толькi з Татарстана, але i з iншых рэгiёнаў Паволжья.
Архiепiскап Анастасiй i Пётр Гуменюк наведалi разам сабор манастыра iмя Узнясення Крыжа г.Казань, дзе цяпер знаходзiцца спiс iконы Мацi Божай Казанскай, якi быў перададзены РПЦ МП у 2004 годзе, i знаходзiўся раней у асабiстых апартаментах Яна Паўла II°. Як зазначыў архiепiскап Анастасiй, цяпер памалiцца да гэтай iконы прыходзяць не толькi праваслаўныя, але i католiкi. Многiя людзi, дадаў уладыка, прыходзяць да гэтай iконы менавiта таму, што яна была перададзена ў Расiю Свяцейшым Айцом.







All the contents on this site are copyrighted ©.