2007-08-17 09:34:08

Грэка-католiкi Пракопьеўска атрымалi нову парафiяльны будынак.


У грэка-каталiцкай суполцы горада Пракопьеўск (Кемераўская вобласць) 1 жнiўня адбылося асвячанне парафiяльнага дома для святароў i духоўнай дзейнасцi парафii. Рыма-каталiцкi бiскуп Язэп Верт, якi адначасова ўзначальвае ўсiх грэка-католiкаў Расii, узначалiў Боскую лiтургiю, пасля якой будынак быў асвячаны. Дом назначаны не толькi для пражывання святароў, але i для парафiяльных спатканняў, катэхiзацыi дарослых, моладзi i дзетак.
Як паведамiў святар Дзмiцер Новасад, духоўная праца ў Пракопьеўску разпачалася яшчэ ў 40 гадах мiнулага стагоддзя, калi мелi месца масавыя ссылкi святароў i вернiкаў УГКЦ у Сiбiр.
Каталiцкая суполка Пракопьеўска налiчвае 200 вернiкаў грэка-католiкаў i 90 рыма-католiкаў. Акрамя таго, святары з гэтай парафii апякуюцца вернiкамi яшчэ ў 9 месцах.
З 2003 года там служаць законнiцы з Кангрэгацыi св.Язэпа, якiя займаюцца катэхiзацыяй дзяцей i моладзi.
На сёняшнi дзень мiсiянарскае служэнне тут здзяйсняюць тры святара рэдымптарыста i дзве сястры з закону святога Язэпа.







All the contents on this site are copyrighted ©.