2007-08-16 16:01:06

"Беззаганная Марыя заўсёды разам са сваім Боскім Сынам,.. Яны уз'яднаныя ў сваёй барацьбе супраць пякельнага ворага ажно да поўнай перамогі над ім!"


RealAudioMP3 Tакімі словамі адкрыў Папа Бенедыкт 16 сваё прапаведванне падчас Імшы на свята Ўнебаўзяцця Марыі,натхняючы браць з яе ўзор у наследванні Езуса, Папа паясніў, што гэтая перамога выказвае сябе ў кожным пераадоленні граху і смерці - значыцца таго, што св.Павел прадстаўляе як злосную сілу,якая трывае ва ўз'яднанасці між сабой. Значыцца, як Уваскрасенне Хрыста ёсць канчатковым знакам такой канчатковай перамогі , так і услаўленне Марыі праз знак яе безаганнага цела дае нам жыццёвае сцверджанне яе поўнага супадзення з Сынам ў такой барацьбе дабра ажно да перамогі.
Далей Бенедыкт 16 спаслаўся да догмату Царквы, аб'яўленага ягоным папярэднікам - Папам Піям 12, які дэкляраваў у 1950 годзе, што "...Багародзіца, абсалютна злітная з Езусам Хрыстом ажно ад пачатку бясконцасці, ..перамагае смерць, абераганая ад разбурэння пахаваннем , будучы Унебаўзятая ў душы і целе ...і ззяе як Каралева праваруч свайго Сына, вечнага Бессмяротнага Уладара Нябёс."
(голас папы Бенедыкта)-"Дарагія браты і сёстры!- сказаў далей Бенедыкт 16. Унебаўзятая Марыя не аддалілася ад нас, але засталася назаўсёды яшчэ больш блізкаю, і яе ззянне ахінае нашае жыццё і гісторыю ўсяго чалавецтва,..бо яна глядзіць і ахоўвае з вышынь. Усе мы маем неабходнасць ў яе дапамозе і покрыве ад зла , каб вытрымліваць выпрабаванні і выклікі жыцця. Маем неабходнасць адчуваць яе мацярынскае і сястрынскае покрыва ў канкрэтных сітуацыях нашага існавання. Дак жа будзем браць прыклад з яе, якая следуе за Хрыстом , шчодра служачы нашым братам. Гэта - адзіны шлях да таго, каб яшчэ ў нашай земскай пілігрымцы адчуць радасць і душэўны мір, якая прасцягае і нас да мэты бессмяротнасці ў Раі. "







All the contents on this site are copyrighted ©.