2007-08-13 17:11:01

Багародзiчная малiтва Свяцейшага Айца 12 жнiўня.


Дарагiя браты i сёстры, - сказаў Свяцейшы Айцец пад час сваёй нядзельнай Багарадзiчнай малiтвы Анёл Паньскi., - Лiтургiя гэтай ХIХ° нядзелi, у свята Унебаўзяцця Марыi, была першай асобай, якая была ўзята на неба. Гэта свята адзначаецца 15 жнiўня . Хрысцiяне лiчаць, што Яна накiравалася наўпрост на неба, у рай. Папа таксама заклiкаў вернiкаў Каталiцкай Царквы ставiцца адзiн да аднаго з вялiкай павагай i таксама ставiцца да матэрыяльнга багацця з меньшай павагай, бо самае галоўнае для вернiка – гэта вера ў Езуса, Якi прыйдзе ў Сваёй Хвале.
Сёняшняя лiтургiя, - зазначыў Свяцейшы Айцец, - заклiкае нас да разважання аб “жыццi свету, Якi прыйдзе”, аб Якiм мы прыпамiнаем кожны раз калi адмаўляем малiтву “Credo”. Гэта, фактычна, ёсць нашым спавяданнем веры, запрашэннем да жыцця ў разумным свеце, якi мае смерць, страшны суд, вечнасць, пекла i рай.
Дзева Марыя, якая з нябёсёў глядзiць на нас, дапамагае нам не забыцца, што тут, на зямлi, мы знаходзiмся толькi часова, i навучае нас як спаткацца з Езусам, Якi назiрае за намi, дапамагае нам i рыхтуе нас да спаткання з Iм, Якi сядзiць праваруч Свайго Усемагутнага Нябеснага Айца: i прыйдзе судзiць памёрлых i жывых.”
У мiнулыя днi, - зазначыў Папа на прыканцы свайго нядзельнага казання, - былi значныя праблемы ў розных краiнах Азii, якiя выклiкалi шматлiкiя ахвяры, таму я заклiкаю, - сказаў Свяцейшы Айцец, - малiцца царкоўныя грамады за загiнуўшых i за тых, што засталiся без даху над галавой. Няхай не будзе недахопу гэтым нашым братам дапамогi ў тым, што тычыцца ахвяраў з боку мiжнароднай суполкi, - зазначыў Свяцейшы Айцец пад час нядзельнай Багародзiчнай малiтвы.







All the contents on this site are copyrighted ©.