2007-08-10 10:42:04

Пад час вiзiту ў ЗША кардынал выказаў пазыцыю Ватыкана па Iраку.


Дзяржаўны сакратар Апостальскай сталiцы кардынал Тарчызiо Бертоне, якi знаходзiцца з вiзiтам у ЗША, заклiкаў да мiжнароднага супрацоўнiцтва дзеля таго, каб было магчыма хутчэй вырашыць iракскаi канфлiкт. Каталiцкi ерарх заявiў у горадзе Нэшвiлл (штат Теннесi), што спаткаўся з Дзяржаўным сакратаром ЗША Кандалiзай Райс i сказаў ёй, што Ватыкан падтрымлiвае iнiцыятыву арганiзацыi мiжнароднай канфярэнцыi па Iраку.
“Я не называю сiтуацыю ў Iраку тупiковай, але вельмi складанай”, - зазначыў кардынал Бертоне, i дадаў, што Святы Пасад падтрымлiвае супрацоўнiцтва ўсiх дзеля дасягнення мiра ў гэтым рэгiёне.
Ватыкан паслядоўна выступаў супраць узброенага ўмяшальнiцтва ў справы Iраку. Увядзенне туды амерыканскiх войскаў i пачатак вайны Свяцейшы Айцец Ян Павел II° публiчна назваў трагiчнай памылкай i ўласнай маральнай паразай. Таксама i Бенедыкт XVI° працягвае крытыку насiльля ў Iраку.







All the contents on this site are copyrighted ©.