2007-08-10 10:37:54

Генеральны дырэктар ЮНЭСКА з нагоды Міжнароднага Дня моладзі, які адзначаем 12 жніўня, звярнуўся да чалавецтва з пасланнем.А Генеральны сакратар ААН заклікае старэйшыя пакаленні:"Дадзім маладым мужчынам і жынчынам вартае месца ў нашых грамадствах і дарогу іх поспеху! дадзім ім месца, якога заслугоўваюць!" .


(ААН адносіць да моладзі людзей 15-24-гадовага ўзросту. Іх цяпер мільярд 200 млнаў чалавек. )Цытуем фрагменты з абодвух пасланняў :"Я заклікаю ўрады, грамадзянскае грамадства і партнёраў у сферы развіцця актывізаваць намаганні і спрыяць пашырэнню ўдзелу маладых людзей у ключавых аспектах дзейнасці сацыяльных структур і ўстаноў, а таксама ў працэсах прыняцця рашэнняў,- піша сп. Койціра Мацууры (Юнэска).-Звяртаюся таксама да ўсіх маладых людзей з заклікам дамагацца таго, каб іхныя галасы былі пачутыя, каб прысвячалі свой энтузіязм і творчыя здольнасці нашай агульнай справе пабудовы света, у якім ня будзе абвергнутых." Гэтыя словы спалучаныя з сёлетняй тэмай Міжнароднага Дня моладзі:"Бачыць і чуць маладых:удзел моладзі ў развіцці". Генеральнs дырэктара ЮНЭСКА падкрэслівае: лозунг прыпамінае аб тым, што удзел моладзі ў забеспячэнні прагрэса і ўстойлівага развіцця грамадстваў рашуча вызначае поспех у сацыяльных,эканамічных і палітычных галінах. .."Шматлікія паспяховыя намаганні ўрадаў па прыцягненню маладых людзей у актыўнае жыццё не пакідае сумніву ў тым, што ўдзел моладзі ў прыняцці рашэнняў вядзе да больш эфектыўнай палітыкі і праграмавання."
Спадар Бан Кі-Мун, Генсакратар ААН, як прыпаміналася,таксама звярнуўся з пасланнем з нагоды Міжнароднага Дня моладзі. Ён нагадвае, што ўсталявана была дата дзеля таго, каб штогод даваць гонар маладым планеты, жадаць ім рэалізацыі і спрыяць ўдзелу ва ўсіх пачынаннях. Называючы маладых юнакоў і дзяўчат каштоўнымі калегамі, кіраўнік ААН заклікае іх ўнесці ўклад у прыарытэтную задачу - памяньшэння галечы і выкараненне голада на планеце да 2015 года. Кіраўнік міжнароднага зграмаджання нашых часоў заклікае таксама усіх старэйшых абараняць і ахоўваць моладзь.







All the contents on this site are copyrighted ©.