Гебрэйская памiнальная малiтва прагучыць на паховiнах былога арцыбiскупа Парыжа,
кардынала Жана-Мары Люстiжэ. Цэрымонiя паховiнаў адбудзецца 10 жнiўня ў славутым
саборы Парыжскай Мацi Божай. Як паведамляецца ў коммюнiке Парыжскай арцыдыяцэзii,
пад час цэрымонii адзiн з родных кардынала, Йона-Моше Люстiгер, паставiць на труну
вазу з зямлёй Палестыны, сабранай каля кляштара св.Георгiя, непадалёк ад Ерыхона,
а таксама ў садзе на Алiўкавым узгорку, а потым перанесеная да гары Плачу, на гару
Фавор i пры Гробе Паньскiм. Потым родзiч нябожчыка прачытае на французскай i мове
i на iўрыте 113 псалом, пасля чаго iншы родзiч пакойнага арцыбiскупа, Арно Люстiгер,
прачытае памiнальны Кадiш з усiмi, хто пажадае да яго далучыцца. Хаўтурную iмшу
будзе цэлебраваць цяперашнi арцыбiскуп французскай сталiцы Андрэ Вен-Труа. У хаўтурнай
лiтургii прыйме ўдзел таксама Сакратар Французскай АН Морiс Дрюон. Кардынал Поль Пупар,
у якасцi прадстаўнiка Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI°, зачытае пасланне Папы. Пасля
прадугледжаных традыцыяй рытаў, труна з целам нябожчыка будзе памешчана ў крыпце арцыбiскупаў
галоўнага храма Парыжа.