2007-08-08 12:16:31

Вядомы расейскi рэжысёр А. Сакураў атрымае незвычайную прэмiю на Венецыянскiм фестывалi.


Расiйскi рэжысёр Аляксандр Сакураў паедзе на 75 Венiцыянскi фестываль за ўзнагародай, але без фiльма. Яму прысуджана прэмiя iмя французскага рэжысёра Робера Брэссона.
Уручэнне гэтай прэмii традыцыйна адбываецца пад час кiнафестываля ў Венецыi, пры гэтым сама цэрымонiя ўзнагароды ажыццяўляецца Радай да спраў культуры Апостальскай сталiцы. На ўрачыстай цэрымонii 6 верасня бягучага года галава католiкаў Венецыi кардынал Анджело Скола ўручыць Сакураву ўзнагароду за ўклад у сусветнае кiно.
Прэмiя, якая носiць iмя Робера Брессона, заснавана Радай да спраў культуры Апостальскай сталiцы i мiнiстэрствам культуры Iталii. Ватыкан ужо другi раз дае высокую адзнаку дзейнасцi Аляксандра Сакурава: у 1998 годзе Свяцейшы Айцец Ян Павел II° уручыў яму прэмiю за духоўнасць у творчай дзейнасцi.







All the contents on this site are copyrighted ©.