2007-08-07 14:51:17

Чалавек не можа лічыцца адукаваным, калі не мае ведання асноў рэлігіі. Такую думку выказаў Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт. Уладыка парадаваўся, што школа і рэлігія больш не разглядаюцца як нешта несумяшчальнае.


Пасля паднісання Праграмы супрацоўніцтва на 2007-2010 гг. між Міністэрствам адукацыі і Беларускай праваслаўнай Царквой Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, экзарх Філарэт адзначыў, што неабходны сумесныя намаганні бацькоў, педагогаў і духавенства ў справе адукацыі. Толькі так можна выхаваць духоўна багатага чалавека з добрымі ведамі. Задача - навярнуць моладзь, усю нацыю на высокія духоўныя ідэалы. Гэта агульная мэта Царквы, сям'і і школы. Ужо ёсць і вынікі такіх сумесных намаганняў. Патрыярх Філарэт назваў нават статыстыку: дзіцячая злачыннасць летась знізілася на 10 працэнтаў, а сёлета ўжо на 20. Напрыклад, плён дала духоўна-асветніцкая акцыя "Сям'я - уз'яднанне і любоў", праведзеная ў Слуцку. Яна прыклікала ўвагу грамадскасці ўсяе рэспублікі да важнасці аховы сямейных каштоўнасцей і да праблем выхавання. Патрыяршы экзарх усяе Беларусі зазначыў прынагодна, што вялікае значэнне тут мае таксама папаўненне фондаў бібліятэк школ краіны тэматычнымі кнігамі .







All the contents on this site are copyrighted ©.