2007-08-07 12:18:30

Касцёл Літвы заклікае урадавыя структуры ахоўваць урачоў ад стрэсу "канфлікта сумлення".


Сутыкнуўшыся з жыццёвымі сітуацыямі, біскупы нашай суседкі Літвы просяць Міністэрства аховы здароўя сваёй краіны пазбавіць урачоў ,што маюць ганаровую спецыяльнасць акушэраў-гінеколагаў, пазбавіць пакуты пры выкананні службовых абавязкаў і не прымушаць насільна рабіць некаторыя аперацыі. У прыватнасці, гэта спалучана з тым, што ў нядаўна прынятым новым нарматыве, зацверджаным МАЗ Л , указана, што практыкаваць прафесію ўрача-гінеколага могуць толькі людзі, якія, разам з іншымі патрабаванняміЮ, павінны выконваць аборты да 22 тыдняў цяжарнасці, стырылізацыю ю штучнае апладненне. Гэтак, сцвярджае Біскупская Канфярэнцыя Літвы, ад юнацтва студэнтаў ставяць перад канфліктам сумлення, перад альтэрнатывай - ці адмовіцца ад пажаданай прафесіі дапамагаць нараджэнню дзетак і лячыць жанчын -зн., спецыялізавацца ў іншай галіне, ці пайсці супраць уласных прынцыпаў. "Абавязковая прысутнасць такіх дысцыплін у навучальным працэсе зробіць для многіх студэнтаў немагчымаю гэтую прафесію ,- зазначаюць біскупы. Інакш, веруючыя і многія іншыя маладыя людзі павінны пайсці супраць свайго сумлення" - чытаем у звароце ў Міністэрства.







All the contents on this site are copyrighted ©.