2007-08-07 14:01:37

Кардынал Роже Эчегерай сустрэўся з Патрыярхам Алексiям II°.


Вiцэ-дэкан Калегii кардыналаў Рожэ Эчегерай наведаў Расiю. Галоўная мэта вiзiту – удзел у святкаваннях з нагоды 10-годдзя з дня асвячання каталiцкага касцёла Пераўтварэння ў Навасiбiрску. Святкаваннi пройдуць з 9 да 12 жнiўня. Да гэтага кардынал зробiць экскурсiю па Байкалу.
Перад тым, як накiравацца ў Сiбiр, Рожэ Эчегерай спаткаўся ў аўторак 7 жнiўня з Патрыярхам Маскоўскiм i ўсёй Русi Алексiям II°.
Папярэдняе спатканне памiж iмi адбылося ў лiпенi мiнулага года, калi кардынал Эчегерай знаходзiўся ў Маскве ў складзе дэлегацыi Каталiцкай Царквы, якая прыехала для ўдзелу ў Сусветным спатканнi прадстаўнiкоў розных рэлiгiй.
У 1984 годзе кардынал Эчегерай быў назначаны старшынёй Папскiх радаў “Cor Unum” (Адзiнае сэрца) i “Справядлiвасць i мiр”, якiя ўзначальваў адпаведна да 1995 i 1998 гадоў.
У 1998 годзе ён атрымаў тытул кардынала-бiскупа Порто-Санта Руфiна, а потым, пасля абрання Папы Бенедыкта XVI°, быў назначаны вiце-дэканам Калегii кардыналаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.