2007-08-06 18:06:31

Кiраўнiк прэсавай службы Ватыкана атрымаў прэмiю.


“Я не лiчу сябе а нi вялiкiм спецыялiстам у галiне мас-медыя, а нi тэолагам сродкаў масавай iнфармацыi, але такiм самым святаром, як i вы, што ўжо шмат гадоў працуеце ў гэтай галiне. Я паступова навучыўся таму, што раблю ад двух выключных настаўнiкаў, двух апошнiх Папаў”, - гэта заявiў 1 жнiўня а.Федерыко Ломбардзi, сучасны кiраўнiк Залы Друку Апостальскай сталiцы, Генеральны дырэктар нашага Радыё i Тэлебачання Ватыкана на свяце ўплывовай каталiцкай iтальянскай газеты “Avvenire”. Спатканне праходзiла пад дэвiзам “Паведмленне надзеi”. Пад час мерапрыемства монс. Бассано Стаффiерi, бiскуп г.Спецiя, разам з кiраўнiком газеты “Avvenire” сп. Дiно Боффо, урычыў а.Ломбардзi прэмiю iмя Анджело Нардуччi, якая прысуджаецца тым, што ўнеслi асаблiвы ўклад ў развiццё культуры i сродкаў масавай iнфармацыi.
У сваёй прамове а.Федэрыко назваў Яна Паўла II° i Бенедыкта XVI° “двума настаўнiкамi журналiзма”, ад якiх ён навучыўся “сакрэтам сваёй прафесii”; двума настаўнiкамi “перадачы надзеi” у сучасным свеце, у якiм падобнае здараецца даволi рэдка, бо станоўчая навiна ужо перастала быць навiной. “Уражвае, - зазначыў а.Ломбардзi, - як часта сучасная журналiстыка iмкнецца рабiць сэнсацыю за любы кошт, падаючы любую навiну ў канфлiктны спосаб, ствараючы палемiку там дзе яе можа не быць. У тэлебачаннi, - дадаў ён, - памнажаюцца перадачы, у якiх сварацца сямейнiкi, i такiх праграмаў значна болей, чым прысвячаных гармонii”. Акрамя таго, “з нагоды памылкова зразумелага плюралiзма, усе пункты гледжання падаюцца як аднолькава верныя, без выразу нейкай пазыцыi, што стварае дызарыентацыю ў асобах”. “У гэтым Бабiлоне, - адзначыў кiраўнiк прэсавай службы Ватыкану, - святары заклiканы адказаць без памылак i рэальным чынам, значыць будучы здольнымi распазнаць рызыкi свету сродкаў масавай iнфармацыi i новых тэхналогiй, такiх як Iнтернет, але таксама карыстаючыся станоўчымi iнiцыятывамi для выкарыстання iх вялiкiх магчымасцяў”. Ян Павел II° i Бенедыкт XVI° даюць нам у гэтым добры ўрок раўнавагi.








All the contents on this site are copyrighted ©.