2007-08-06 12:46:02

Кiраўнiк Ватыканскай абсерваторыi даў iнтэрв'ю iтальянскай газеце "Il Messaggero".


Царква зацiкаўлена ў пошуках iншых цэвiлiзацый”, - заявiў каталiцкi святар Джузеппе Кох, намеснiк дырэктара ватыканскай астрафiзiчнай абсерваторыi “Specola”.
У сваiм iнтэрв’ю рымскай газеце “Il Messagero” а. Кох, якi мае ступень доктара фiзiка-матыматычных навук, паведамiў, што ўжо амаль сто гадоў iснуе група айцоў-езуiтаў, якiя займаюцца зборам iнфармацыi ў розных галiнах касмалогii.
Пакуль не ўдалося знайсцi падцверджання наяўнасцi жыцця на iншых планетах, хаця ж лiк нябесных целаў, дзе жыццё, у прынцыпе, магчыма, трывала пашыраецца, зазначыў святар-навуковец. Ён лiчыць, што магчыма знайсцi прызнакi жыцця розных формаў жыцця, няхай прымiтыўных, хаця ж трэба адрознiваць эмбрыянальныя стадыi ад разумнага жыцця, бо яна развiвалася на працягу 3,5 мiльярдаў гадоў.
Айцец-iезуiт Джузеппе Кох лiчыць, што ў блiжэйшыя 20 гадоў могуць быць знойдзены знакi прымiтыўнага жыцця на шэрагу планетаў. На ягоную думку, вера ў Бога не ёсць перашкодай для такога тыпу даследванняў, а наадварот дапамагае атрыманню ведаў.
Разважаннi святара супадаюць з нядаўнiмi заявамi Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI° аб тым, што “вера i веды ёсць двума крыламi, з дапамогай якiх дух чалавечы ўздымаецца да зразумення iсцiны”. З такiмi словамi Папа звярнуўся да супрацоўнiкаў абсерваторыi.
Наша даведка: Ватыканская абсерваторыя “Specola” з’яўляецца адной са старэйшых у Еўропе. З XVI° стагоддзя. Яна знаходзiлася на тэрыторыi сучаснай дзяржавы Ватыкан у так званай “Вежы вятроў”. Напрыканцы ХIХ° - у начале ХХ° стагоддзяў пад яе аддалi таксама два iншых памешкання. У 1939 годзе яна была пераведзена ў папскую летнюю рэзiдэнцыю Кастэльгандольфо, якая знаходзiцца на беразе вулканiчнага возера Альбано, непадалёк ад Рыма. На даху старажытнага папскага палаца з’явiлiся купала для тэлескопаў. З 1993 года iснуе таксама фiлiал Ватыканскай абсерваторыi ў ЗША (штат Арызона), якi нават выдае навуковы часопiс “Annual Report”. Цяпер у абсэрваторыi “Specola” працуюць каля 200 спецыялiстаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.