2007-08-04 13:05:28

"Зямля Серафіма Сароўскага" - так называецца выстава, у якой актыўны ўдзел прымае і Беларусь. Міжнароднае праваслаўе ў Ніжнім Ноўгарадзе прадстаўляюць многія краіны:


Расия, ЗША, Украіна, Грэцыя Ізраіль, Сэрбія - усяго 300 манастыроў і храмаў даслалі сюды свае рэліквіі. Цудатворны Вянец з мошчаў вялікамучаніцы Барбары, цудатворнаыя іконы Божае маці:"Няўпіўная чаша" і "Усецарыца", - гэтая мае дабрачын выгойваць анкалагічныя хваробы; цудатворная ікона прападобнага Барнабы Гефсіманскага - малітоўніка аб дзецях, міратачывая ікона мучаніка Баніфацыя - памочніка пакутных залежных на піццё віна. Ёсць стэнды гістарычных і фотаматэрыялаў, кірмашы вырабаў выхаванцаў сірацінцаў. Кожн дзень праходзяць канцэрты праваслаўных хораў. Паралельна з ходам выставы, якая працягнецца да 8 жніўны, ажыццяўляецца сацыяльна-культурная праграма "Здаровыя і шчаслівыя" - для спрыяння ўсынаўленню дзяцей-сірот у сем'ях , збору сродкаў для матэрыяльнай падтрымкі дзіцячых дамоў . На ніжагародскай выставе штодня праводзіцца дабрачынная акцыя "Дрэва дабрыні". У яе рамках збіраюцца адрасаваныя канкрэтнаму дзіцяці- выхаванцу сірацінца падарункі . Лісты сімбалічнага дрэва - гэта пісьмы дзетак з пажаданнямі і марамі. Кожны наведвальнік можа пачытаць іх, адарваць лісцік і выканаць просьбу сіраты. Гэта ўжо 9-я Міжнародная праваслаўная выстава.







All the contents on this site are copyrighted ©.