2007-08-03 16:55:28

4 жніўня ў Татрах 5000 падлеткаў і іх важатых адзначаць 100-годдзе міжнароднага руху Скаўтаў. У сераду іх вітаў Папа Бенедыкт 16, наступны этап - Карпаты ў Славакіі, далей, 10 жніўня - Чанстахова.


Католікі Ўсходу і Захаду перасякаюць сэрца Еўропы, каб сустрэцца на начным паломніцтве у святыні, так дарагой Папу Яну Паўлу 2 на ягонай радзіме, у Польшчы. А далей, пасля летніх радасных паходаў - роздум. Адбудзецца ён 10 лістапада ў Рыме. Асацыяцыя каталіцкіх важатых і скаўтаў свету збяруцца на сустрэчу ля Святога Пасаду , каб паразважаць на тэму "Перспектывы братэрства ў руху скаўтаў Італіі". Дададзім, што многія з былых скаўтаў ці дагэтуль важатых з'яўляюцца таксама актыўнымі членамі многіх італьянскіх арганізацый, якія прымаюць нашых беларускіх дзетак на аздараўленне і адпачынак з Чарнобыльскай зоны. зараз, пасля аднаўлення гэтага дабрачыннага супрацоўніцтва, тысячы маленькіх беларусаў адпачываюць на Міжземнаморскім узбярэжжы.







All the contents on this site are copyrighted ©.