2007-08-02 16:25:09

Кард.Ренато Марціно назваў некаторыя ініцыятывы арганізацыі "Amnesty International" здрадаю паклікання і параіў СПЫНІЦЬ ёй падтрымку.


Мы ўжо расказвалі пра падобную ацэнку з боку каталіцкае Царквы. Таксама гучала парада як каталіцкім арганізацыям так і асобам больш не падтрымліваць акцыі праваахоўнай міжнароднай арганізацыі Эмнесты Інтэрнэшнл. Зараз выказванне старшыні Папскай рады "Справядлівасць і мір" выклікана рашэннем Amnesty International адстойваць права на аборт разам з іншымі. Афіцыйна аб новым статусе гэтага права як неад'емнага з правоў чалавека будзе аб'яўлена з боку Amnesty International у Мехіка 11 жніўня. У адказ на пратэст католікаў нам.генсакратара арганізацыі, якая шмат гадоў абапіралася на падтрымку Царквы, бо падзяляла агульныя каштоўнасці, спадарыня Джылмор сказала:" Наша дзейнасць апелюе да закона і дзяржавы, а не да Бога. Значыцца, бывае, што свецкія правы чалавека, якія адстойвае Amnesty International, супадаюць з... рэлігійнымі, а бывае - не." Яна таксама выеказалася, што касцёльныя крытыкі скажаюць пазіцыю арганізацыі ў некаторых пытаннях.Зараз выказванне старшыні Папскай рады "Справядлівасць і мір" выклікана рашэннем Amnesty International адстойваць права на аборт разам з іншымі. Афіцыйна аб новым статусе гэтага права як неад'емнага з правоў чалавека будзе аб'яўлена з боку Amnesty International у Мехіка 11 жніўня. У адказ на пратэст католікаў нам.генсакратара арганізацыі, якая шмат гадоў абапіралася на падтрымку Царквы, бо падзяляла агульныя каштоўнасці, спадарыня Джылмор сказала:" Наша дзейнасць апелюе да закона і дзяржавы, а не да Бога. Значыцца, бывае, што свецкія правы чалавека, якія адстойвае Amnesty International, супадаюць з... рэлігійнымі, а бывае - не." Яна таксама выеказалася, што касцёльныя крытыкі скажаюць пазіцыю арганізацыі ў некаторых пытаннях.







All the contents on this site are copyrighted ©.