Арцыбiскуп Тадэвуш Кандрусевiч гаворыць аб ролi Царквы ў сучасным грамадстве.
Галава каталiцкай арцыдыяцэзii Мацi Божай у Маскве монс. Тадэвуш Кандрусевiч падтрымлiвае
намер Царквы займацца рознымi галiнамi грамадскага жыцця. “Калi ў мяне ёсць магчымасць
сказаць аб гэтым, я павiнен гаварыць. Таму што гэта мой абавязак. Царква аддзелена
ад дзяржавы, але яна мае права ўказваць на памылкi, якiя робiць грамадства. Каб гэта
грамадства будавала сваё жыццё згодна з Божым законам”, - зазначыў арцыбiскуп Тадэвуш
Кандрусевiч. Па ягоных словах, сёння грамадства перажывае “вельмi складаны час”,
бо сутыкаецца з праблемамi секулярызацыi i маральнага рэлятывiзма, якiя выяўляюцца
ў тым лiку ў павялiчэннi “такiх сацыяльных паталогiй, як аборты, разводы, наркаманiя”. У
гэтых абставiнах Царква, адзначыў арцыбiскуп, “не можа маўчаць, яна павiнна гаварыць”,
i яе словы павiнны гучаць не толькi ў храмах, але i па-за iмi. “Сёння многiя
гавораць, што вера – гэта асабiстая, прыватная справа чалавека. Але, прабачце, калi
на вулiцах гарадоў паўсюль вешаюць рэкламу тытуню i алкаголю, i яе маюць магчымасць
бачыць усе – цi ж гэта толькi прыватная справа! Але аб гэтым нiхто не гаворыць, нiхто
ад гэтага не абураецца!”, - сказаў арцыбiскуп Кандрусевiч.