2007-07-31 14:59:08

У вядомым iталамоўным часопiсе айцоў-езуiтаў надрукаваны цiкавы артыкул.


Аўтарытэтны iтальянскi часопiс “Civiltà Cattolica”, якi выдаецца два разы на месяц у Рыме айцамi-езуiтамi, прапануе разглядаць iнтернет як “тэрыторыю для мiсьянарства” i накiраваць высiлкi па эвангелiзацыi на людзей у iнтэрактыўным асяроддзi.
Асобы, якiя карыстаюцца iнтэрнэтам, ведаюць, што за апошнiя гады было створана шмат розных сайтаў. Асаблiва адзначаецца гульня “Iншы свет”, якая дазваляе карыстальнiкам прыняць вобраз iншага чалавека i “жыць нiбыта штодзённым жыццём” у вiртуальным свеце, пачынаючы ад закупаў i заканчваючы сном.
Удзельнiкi гульнi могуць атрымлiваць iнфармацыю аб iншых, знаёмiцца, звяртацца адзiн да аднаго, прыймаць удзел у рознай супольнай дзейнасцi.
Стваральнiкi вiртуальнага свету-гульнi “Iншы свет” гавораць, што ўжо зарэгiстравана каля 7 млн карыстальнiкаў яе, але пакуль не вядома дакладна колькi людзей на самой справе рэгулярна прыймаюць у ёй удзел.
У сваiм артыкуле “Civiltà Cattolica”, гаворачы аб гэтай гульне i аб iнтэрнете ўвогуле, ацэньвае магчымыя рызыкi, злучаныя са згаданай гульнёй i падкрэслiвае, што ў ёй павiнны прысутнiчаць таксама i рэлiгiйныя элементы.
“Любую iнiцыятыву, здольную настроiць людзей на пазiтыўны лад, трэба разглядаць як спрыяльную, у тым лiку не выключаючы вiртуальнае жыццё, якое ствараецца ў iнтернете. На думку аўтараў артыкула, вiртуальны свет, у пэўным сэнсе, ёсць тэрыторыяй мiсiянарства.
Не так даўно стваральнiкi гульнi “Iншае жыццё” зрабiлi крок наперад: яны дадалi да яе месцы для малiтвы, мячэцяў, хрысцiянскiх храмаў i манастырам для тых, што жадаюць разважаць i знайсцi Бога.







All the contents on this site are copyrighted ©.