У пятніцу вечарам Папа Бенедыкт 16 вярнуўся ў Ватыкан. Але не ў Рым, дзе гаспадарыць
ліпеньская спякота,а ў сваю летнюю рэзідэнцыю ў Кастэль Гандольфа . Там на яго ўжо
моцна чакаюць.У наступную нядзелю вернікі будуць адгаворваць "Ойча наш" з Рымскім
біскупам. Сярод іх - і шмат нашых беларусаў.
Інтэрвъю з імі слухайце
ў нашай праграме. А мы раскажам аб развітанні Бенедыкта 16 з людзьмі італьянскіх
Даламітаў - мясцовасці , дзе добра думаецца ў ціхай еднасці з прыродай. Папа, горача
дзякуючы людзям за гасціннасць, асабліва адзначыў менавіта гэтую ненавязлівасць, сціпласць
, дабрыню без настырнасці. Ён нават назваў мясцовых ляснікоў, паліцэйскіх, усіх жыхароў
"анёламі-ахоўнікамі". Яны клапаціліся пра яго ненавязліва, непрыкметна, але ён адчуў
іхні клопат і любоў, абарону і павагу. (Голас Папы). Дарэчы, як адзначваюць аглядальнікі,гэта
ягоны стыль, бенедыктынскі - удумлівы і спакойны, без жадання мець знакі ўвагі. Калі
ж іх праяўляюць - Папа Бенедыкт радуецца. Асабліва спантанна іх выяўлялі мясцовыя
дзеці - дарылі Папу ягады і кветкі, спевы і вершы.(Гучанне запісу) Напрыканцы
развітання з падзякамі Папа пажадаў усім людзям таксама добрых і плённых ваканцый,
добрага водпуску hадаў усім сваё апостальскае блаславенства.