2007-07-26 08:58:16

У Расii надрукаваны новы падручнiк "Гiсторыя рэлiгiй".


Новы падручнiк “Гiсторыя рэлiгiй” з пачатку новага навучальнага года будзе выкарыстоўвацца ў некалькiх школах Татарстана.
Плануецца, што ў эксперыменте возьмуць удзел больш за 2.000 школьнiкаў.
“Гэта вялiкая падзея, бо ў першыню ў нашай краiне створаны такi ўнiверсальны, вялiкi па памерах падручнiк, якi дазволiць атрымаць глыбокiя i разнабаковыя веды аб буйнейшых рэлiгiя, што iснуюць у Расii”, - сказаў кiраўнiк Iнстытута гiсторыi Расейскай Акадэмii навук сп. Андрэй Сахараў.
Падручнiк напiсаны пад яго рэдакцыяй. Навуковец паведамiў, што ў iм прадстаўлены чатыры рэлiгii, якiя найбольш распаўсюджаны ў Расii: хрысцiянства, iслам, юдаiзм i буддызм.
Па яго словах, падручнiк дазволiць атрымаць поўнае ў’яўленне аб кожнай рэлiгii: у iм паведамляецца аб узнiкненнi, вытоках рэлiгiй, асноўных догмах, рытах i Таямнiцах, паказана эвалюцыя рэлiгiй ад моманта ўзнiкнення да таго, як яны прыйшлi ў Расiю, а таксама iх гiсторыя на тэрыторыi краiны i сёняшнi стан.
“Асаблiвая ўвага ў гэтым падручнiку надаецца лёсам рэлiгiй у Расii ў ХХ стагоддзi. Падаецца iх цяжкi лёс, калi многiя з рэлiгiй знаходзiлiся на мяжы знiшчэння – да адраджэння ў дэмакратычнай Расii”, - зазначыў сп. Сахараў.
Курс разлiчаны на вучняў 10-11 класаў. Ён будзе вывучацца на працягу 34 гадзiн з магчымасцю быць павялiчаным да 68 гадзiн. У першым варыянце падручнiка налiчваецца 430 старонак. Хрысцiянству адведзена 250 старонак, iсламу – каля 100, юдаiзму – 40, буддызму – 20.







All the contents on this site are copyrighted ©.