2007-07-26 16:46:07

26 ліпеня Царква на Захадзе адзначвае літургічную памяць святой Ганны, маці Дзевы Марыі і бабулі Езуса Хрыста. Унутры мураў гораду Ватыкан стаіць храм Санта Анна, куды можа ўвайсці кожны вернік. У гэты момант Вячэрню тут служыць Дзяржсакратар Ватыкану кард.Тарчізіо Бертоне


RealAudioMP3 А святочную Утраню сёння адцэлебраваў вікары Папы Рымскага монс. Анжэло Камастры. Для вернікаў парафіі святу папярэднічаў трыдыўм маленняў і багаслужбаў. Айцец Джоэль Скьявэлла, пробашч касцёлу Св. Ганны ў Ватыкане, прапанаваў вернікам роздум на тэму сямейнага жыцця. Гэта: адносіны бацькоў і дзяцей, бабуль і дзядуль з дарослымі дзецьмі і ўнукамі, вострыя сучасныя праблемы выхавання і адукацыі ў сям'і. Айцец Джоэль належыць да ордэну айцоў-аўгустынаў, як і іншыя святары-манахі, што тут служаць. "Мы лічым, - сказаў ён у прынагодным інтэрв'ю, што пытанні ўзаемаадносінаў пакаленняў важныя для кожнай сям'і. У нашай парафіі - людзі розных нацыянальнасцей, з розных куткоў свету. Ус'х аб'ядноўвае адна вера. Царкву св. Ганны ў мурах Ватыкана наведваюць жанчыны, якія хочуць нарадзіць дзіця, выпрошваючы дару мацярынства; таксама мамы і бабулі, таты і дзядулі, якія выпрошваюць пакрава св.Ганны і яе дачкі - Багародзіцы Марыі, каб дапамагалі пражываць шчасце мацярынства і бацькоўства сапраўды па-хрысціянску."
Мы,у сваю чаргу, жадаем вам гэтага вялікага шчасця. Пра то, як аб гэтым моліцца Беларусь, расказвае наша карэспандэнтка Алеся Ўнукоўская: RealAudioMP3







All the contents on this site are copyrighted ©.