2007-07-24 13:51:11

У фiлiпiнскiх школах дзецi будуць вывучаць вартасцi iслама i хрысцiянства.


З мэтай усталявання мiру ў найбольш праблемных частках Фiлiпiнаў iсламскiя i каталiцкiя лiдэры ўжо некалькi гадоў разпрацоўваюць праекты, якiя павiнны спрыяць узаемнай паваге. У некалькiх школах былi прыняты праграмы , якiя заахвочваюць да дыялогу памiж прадстаўнiкамi розных рэлiгiй На Фiлiпiнах выкладанне iсламскiх вартасцяў праводзiцца толькi ў мусульманскiх навучальных установах. У 2004 годзе Дэпартамент адукацыi загадаў увесцi гэты курс i ў пачатковых дзяржаўных школах, дзе вучацца як мiнiмум 30 мусульманаў. Дзяржаўная пачатковая школа Малабалайа, на востраве Мiнданао, зрабiлася адной з трох пачатковых школ, якiя здзяйсняюць гэту праграму. Мiнданао з’яўляецца пераважна мусульманскай вобласцю. Хрысцiяне складаюць там меньшасць. Сепаратыстская групiроўка “Iсламскi фронт вызвалення Моро” ужо на працягу чатырох дзесяцiгоддзяў аказвае супрацiў дзяржаўнай армii i змагаецца за незалежнасць рэгiёна. За гэты час былi забiты тысячы людзей. Дзяржаўная пачатковая школа ў цэнтры г. Малабалай – адна з буйнейшых школ сталiцы правiнцыi Букiднон. З 2900 вучняў толькi 120 паходзяць з хрысцiянскiх семьяў, iншыя – мусульмане. Сахра Хабла, выкладчык гэтай школы, лiчыць, што для ўсiх дзетак неабходна знаёмства з каштоўнасцямi абодвух рэлiгiй. Эсмаiл Дату, таксама выкладчык згаданай школы, упэўнены, што праграмы па iнтэграцыi забяспечваюць больш поўную адукацыю, а таксама дапамагаюць вучням лепей зразумець, чым яны адрознiваюцца адзiн ад iншага, каб навучыцца жыць разам у мiры i ўзаемнай паваге.







All the contents on this site are copyrighted ©.