Гэта слаўныя людзі, якія напрацягу усяе гісторыі беларускай нацыі ўносілі ўклад у
здабыткі Бацькаўшчыны і усяго чалавецтва.Гэтак, некаторыя імёны: Усевалад Ігнатоўскі
- беларускі гісторык, першы Прэзідэнт АН Беларусі - у 1930 годзе рэпрэсіяваны(на
вул. Рэвалюцыйнай ужо ёсць шыльда,якая прыпамінае, што ён тут жыў). Алесь Гарун -
паэт, з рабочых. Яго прылічваюць па ўзроўні да майстэрства Багдановіча, Купалы і Коласа.
Быў выкрэслены з беларускай літаратуры да 80-х гг. 20-га стагоддзя дзеля прыналежнасці
да партыі эсэраў. Яшчэ царскія ўлады саслалі Гаруна ў Сібір. Іосіф Жыновіч -
кампазітар, педагог, навуковец - збіральнік фальклорнай музыкі і стваральнік нацыянальных
музычных каталогаў, з якіх будуць чэрпаць усе пакаленні. Янка Брыль - славуты
і прызнаны пісьменнік, народны п-к Беларусі. Ян Чачот - кампазітар і мастак .
Больш старажытныя імёны - стваральнік беларускага тэатра , у далейшым - народны
артыст Беларусі Уладзіслаў Галубок, кампазітар і мастак Напалеон Орда ,дзеяч польскай
культуры, слынны ў беларусі - Ежы Гедройц. нажаль толькі, імёны гэтых беларускіх
дзеячаў будуць насіць вуліцы толькі ў адным раёне - Грушаўскім. Грамадскасць
чакае геаграфічнага прызначэння вуліцы , якая будзе насіць імя канцлера Вялікага
Княства Літоўскага Льва Сапегі - ад тапанімічнай Камісіі.