2007-07-24 13:19:25

Каляндар папскіх багаслужэньняў ў жніўні і ў верасьні



У наступным месяцы Бэнэдыкт 16 адведае парафіяльны Касьцёл у Кастэльгандольфо. Там будзе старшынстваваць Эўхарыстыі ва ўрачыстасьць Унебаўзяцьбця Божае Маці, што Каталіцкі Касьцёл ўшаноўвае 15-га жніўня. Каляндар пацьвярджае, апрача таго, прадказаныя раней апостальскія падарожжы. 1-2 верасьня Сьвяцейшы Айцец сустрэнецца з італьянскаю моладзю ў горадзе Лорэто. Затым ад 7-га да 9-га верасьня Бэнэдыкт 16 будзе знаходзіцца ў Аўстрыі. За тое на 23-га верасьня прадбачваецца душпастырскі візіт ў Вэлетры, пад Рымам. Папа адслужыць там Сьвятую Імшу.
Ватыканскі каляндар прыпамінае таксама аб чатырох бэатыфікацыях, з якіх дзьве адбудуцца ў Польшчы ды дзьве ў Францыі. 16-га верасьня ў Ліхеню да хвалы алтароў будзе паднесены заснавальнік Айцоў Марыянаў, Слуга Божы Станіслаў Папчынскі, а 30-га верасьня ў горадзе Ныса заснавальніца Альжбетанак Марыя Мэркэрт.








All the contents on this site are copyrighted ©.