2007-07-23 13:00:34

Чарговыя старонкi з Сацыяльнай дактрыны Царквы.


Дэцэнтралiзацыя вытворчасцi, якая робiць намаганнi, каб ускласцi на малыя прадпрыемствы шматлiкiя задачы, што раней вырашалiся на болей вялiкiх прадпрыемствах, узмацняе малыя i сярэднiя прадпрыемствы i надае iм новы iмпульс. Такiм чынам узнiкаюць, разам з традыцыйным рамёствам, новыя пачынаннi: маленькiя вытворчыя аб’яднаннi, якiя дзейнiчаюць у сучасных сектарах вытворчасцi цi выконваюць працу, якая раней выконвалася на больш буйных прадпрыемствах. Многiя вiды дзеяння, якiя ўчора патрабавалi наёмнай працы, цяпер рэалiзуюцца ў новых формах, што спрыяюць незалежнай працы i ўлiчваюць большую долю рызыкi i адказнасцi.
Праца на малых i сярэднiх прадпрыемствах, рамёсная i незалежная працаздольнае жаданне зрабiць працоўнае жыццё больш чалавечным, як дзякуючы магчымасцi усталяваць адносiны памiж асобамi ў маленькай суполцы, так i дзякуючы перспектывам, якiя адкрывае павялiчаная iнiцыятыўнасць i прадпрыймальнасць. Але ў гэтых галiнах часта несправядлiва ставяцца да людзей i здараюцца сiтуацыi, калi праца аплачваецца дрэнна i, што вельмi важна, не з’яўляецца стабiльнай.
316 Акрамя таго, у краiнах на шляху развiцця ў апошнiя гады распаўсюдзiўся феномен экспансii “нефармальных” i “прыхаваных” вiдаў дзейнасцi, якiя служаць сведчаннем эканамiчнага росквiта, але ўздымаюць этычныя i юрыдычныя праблемы. Бо iстотнае павялiчэнне колькасцi працоўных месцаў, што выклiкана развiццём такога тыпа працы, злучана з адсутнасцю спецыялiзацыi ў абсалютнай большасцi працаўнiкоў i з неўпарадкаваным развiццём фармальных сектараў эканомiкi. Такiм чынам, значны лiк людзей павiнен прымусова працаваць у вельмi складаных умовах, пры адсутнасцi правiлаў, якiя бароняць годнасць працаўнiка. Вытворчасць, прыбытак i ўзровень жыцця выключна нiзкiя i часта недастатковыя для таго, каб забяспечыць працаўнiкам i iх семьям мiнiмум, неабходны для жыцця.
б) Сацыяльная навука i “res novae”.
317 З улiкам новых рэчаў у свеце працы навука Царквы прапануе, перад усiм, пазбягаць памылковага сцверджання аб тым, што сучасныя змены былi прадугледжаны раней. Вырашаючы фактар i “арбiтр” гэтых складаных зменаў - гэта чалавек, якi павiнен заставацца сапраўдным пратаганiстам уласнай працы. Ён можа i павiнен творчым чынам i адказна ўзяць на сябе аднаўленне i рэарганiзацыю, каб яны спрыялi развiццю асобы, сямьi, грамадства i ўсяго чалавецтва. Важным ёсць таксама заклiк да ўсiх звярнуцца да суб’ектыўнага вымярэння працы – чацыяльная навука Царквы ўказвае, што гэтаму вымярэнню трэба надаваць першынства, бо чалавечая праца “ёсць беспасрэдным дзеяннем людзей, якiя створаны па падабенству Божаму i заклiканы працягваць – разам з iншымi i дзеля iншыхсправу стварэння, валадарачы на зямле”.
318 Механiстычныя i вузка эканамiчныя тлумачэннi вытворчай дзейнасцi, якiя ўплываюць на навуковы аналiз праблемаў, што злучаны з тэмай працы. Сёння – болей, чым некалi – гэтыя канцэпцыi аказваюцца зусiм неадэкватнымi для iнтэрпрытацыi фактаў, якiя з кожным днём усё больш ясна дэманструюць сэнс працы чалавека як яго свабоднай i творчай дзейнасцi. Таксама з канкрэтных параўнанняў павiнен паходзiць iмпульс да беспасрэднага пераадольвання тэарытычных поглядаў i крытэрыяў паводзiнаў, абмежаваных, i недастатковых у кантэксте сучаснай дынамiкi, па сутнасцi не здольных выявiць канкрэтныя i неабходныя патрэбы чалавека ў iх шматграннасцi, якая прасцягаецца далёка за межы чыста эканамiчных катэгорый.
Царква добра ведае i заўсёды вучыла, што чалавек, у адрозненне ад любой iншай iстоты, мае патрэб, што нiколi не абмяжоўваюцца “валоданнем”, бо яго натура i паклiканне неадрыўна злучаны з трансцэндэнтным. Чалавечая асоба рызыкуе пераўтварыць рэчы пры пасрэднiцтве працы каб задаволiць патрэбы i падпарадкоўваючыся iмпульсу, якi трывала падштурхоўвае яго за межы асягнутых вынiка, на пошукi таго, што будзе лепей адпавядаць яго ўнутраным патрэбам.
319 Змяняюцца гiстарычныя формы выяўлення чалавечай працы, але не павiнны змяняцца яе сталыя патрабаваннi; iх сутнасць – захаванне абавязковых праў чалавека, якi працуе. У выпадку небяспекi, якая паграджае гэтым правам, трэба разпрацаваць i стварыць новыя формы салiдарнасцi, з улiкам узаемную залежнасць, якая злучае людзей працы. Чым глыбей змены, тым больш рашучым павiнна быць iмкненне розума i волi да баранiць годнасць працы, замацоўваць, на розных узроўнях, зацiкаўленыя ўстановы. Гэта перспектыва дазваляе накiроўваць найлепшым чынам сучасныя трансфармацыi, каб узнiкла такая неабходнасць ўзаемнай дапаўняльнасцi памiж лакальным i глабальным эканамiчным вымярэннем; памiж “старой” i “новай” эканомiкай; памiж тэхналагiчнымi навiнамi iпатрабаваннем баранiць чалавечую працу; памiж эканамiчным ростам i абаронай навакольнага асяроддзя.







All the contents on this site are copyrighted ©.