2007-07-23 14:30:11

Пасланьне Папы Бэнэдыкта 16 на Сусьветны Дзень Моладзі


Да 23-га Сусьветнага Дня Моладзі толькі адзін год. Сустрэча моладзі з цэлага сьвету са Сьвяцейшы Айцом, адбудзецца ў Сыднэй (Аўстралія) ў днях 15-20 ліпеня 2008-га году. Тэма сустрэчы гучыць: “Калі Дух Сьвяты зыйдзе на вас, вы атрымаеце Ягоную сілу і будзеце маімі сьведкамі”. Матарыялы да роздуму на апошнія месяцы перад гэтаю сустрэчаю зьмяшчае пасланьне Бэнэдыкт 16 адносна гэтае сустрэчы.
У пасланьні Папа зьвяртае ўвагу, што пуцяводным матывам апошняга году падрыхтовак да сустрэчы у Сыднэй, гэта Дух Сьвяты і місія. Для многіх хрысьціян Дух Сьвяты астаецца надалей Кімсьці невядомым. Дзеля гэтага Бэнэдыкт 16 заклікае да паглыбленьня знаёмства з Ім. Не хопіць толькі Яго пазнаць трэба, каб Ён вёў нас. Дух Сьвяты набліжае нас да Ісуса, якога моладзь акружае з так вялікаю пашанаю і любоў”ю.
Далей Папа заахвочвае да таго, каб вярнуцца да Вячэрніка, дзе ў супольнай малітве нараджаўся Касьцёл. Вера нараджаецца ў нас і ўзрастае цераз сакраманты хросту, мірапамазаньня і Эўхарыстыі. На жаль праўду аб гэтых трох сакрамантах многія хрысьціяне занядбоўваюць, не заўважаючы іх сувязі з цэлым жыцьцём. Шматлікая моладзь пасьля мірапамазаньня аддаляецца ад жыцьця ў веры. Тых, якія яшчэ не прынялі мірапамазаньня, Сьвяцейшы Айцец заахвочвае, каб падрыхтаваліся да яго з дапамогаю душпастыраў.
Да ўзрастаньня ў хрысьціянскім жыцьці неабходным зьяўляецца Эўхарыстыя. Гэта безупынная Пяцідзесятніца, таму што ў кожнай Сьвятой Імшы мы атрымліваем Духа Сьвятога, які абьядноўвае нас з Хрыстом і ў Яго пераменьвае.
Дух Сьвяты ёсьць найбольшым дарам ад Бога, найвышэйшым сьведчаньнем Ягонае любові і сьвет так вельмі Яго патрабуе. Дзеля гэтага патрэбна верагоднай місіі Касьцёла, ў якой дзейнічае Дух Сьвяты. Абвяшчаньне веры тым, якія яе не падзяляюць, не ёсьць неталерантнасьцю, як хтосьці часам мяркуе- заўважае Бэнэдыкт 16. Прадстаўляньне праўды аб Хрысьце не ёсьць яе накіданьнем. Папа прапануе, каб кожны з маладых людзей меў адвагу абяцаць Сьвятому Духу давесьці да Хрыста кагосьці з равесьнікаў. Прыпамінае сувязь місіі са сьвятасьцю тых, якія яе вядуць. Заканчваючы пасланьне, Папа запрашае моладзь да шматлікага ўдзелу ў сустрэчы у Сыднэй. Зьвяртае ўвагу, што Аўстралія, як і цэлая Акіянія, мае сёньня патрэбу адкрыцьця сваіх хрысьціянскіх каранёў.








All the contents on this site are copyrighted ©.