2007-07-23 14:28:38

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 22-га ліпеня


А паўдні, гэтага дня, ў Лорэндзаго ді Кадорэ, Сьвяцейшы Айцец сустрэўся з мясцовымі жыхарамі ды паломнікамі на супольным адгаварэньні гэтае марыйнае малітвы. У сваім разважаньні, перад ейным адгаварэньнем, Бэнэдыкт 16 гаварыў між іншым, аб трагічных вестках, якія надыходзяць з цэлага сьвету. Асаблівы неспакой ў настроі летняга адпачынку прыносяць весткі аб войнах, якія часта пераменьваюць “земскі рай” ў “пекла на зямлі”. Бэнэдыкт 16 прыпомніў у гэтым кантэксьце пасланьне свайго папярэдніка з 1-га жніўня 1917-га году накіраванае да воінаў Першай Сусьветнай Вайны, якую Папа Бэнэдыкт 15-ы не хістаўся назваць “недарэчнаю разнёй”. Асаблівым месцам такой разьні быў тагачасны італьянскі, так званы, вэнэцкі фронт, які пераходзіў, між іншым, блізка Лорэндзаго ді Кадорэ, дзе цяпер адпачывае Папа Бэнэдыкт 16. Менавіта гэтыя землі, дзе мы цяпер знаходзімся былі тэатрам Першае Сусьветнае Вайны, аб чым прыпамінае так многа сьведчаньняў. Былі гэта здарэньні, якіх немагчыма забыць- гаварыў Сьвяцейшы Айцец. Трэба сьцерагчы як скарб памяць аб гэтых адмоўных здарэньнях, якія на жаль былі ўдзелам нашых бацькоў, каб больш не паўтарыліся.
Сьвяцейшы Айцец прыпомніў далей ў сваім разважаньні, што тагачасны Папа Бэнэдыкт 15 не абмяжаваўся толькі да асуджэньня вайны, але ўказаў законныя дарогі да асягненьня трывалага і справядлівага міру. Прапановы Папы выходзілі наперад, калі справа ідзе пра долю Эўропы ды сьвету. Хаця выходзілі ад хрысьціянскіх інспірацый, былі адобраныя ўсімі, таму што прытрымліваліся законаў народаў. Гэтую лінію працягвалі Папа Павал 6 ды Ян Павал ІІ, асабліва падкрэсьліваючы яе на форуме Зграмаджаньня Абьяднаных Нацый.
RealAudioMP3
З гэтага месца міру, дзе таксама жыва прыпамінаюць аб сабе “недарэчныя разьні” як пачварнасьці не да прыняцьця, я паўтараю заклік аб трывалым прытрымліваньні дарогаў правоў, да рашучага адстараненьня гонкі да ўзбраеньняў, да адкіненьня спакусы прымяняньня старых мэтадаў адносна новых сітуацый”- сказаў Бэнэдыкт 16.
Вітаючы сабраных вернікаў Папа падзякаваў жыхарам Лорэндзаго ді Кадорэ за сардэчную гасьціннасьць. Спаслаўся пры гэтым да словаў Сьвятога Бэнэдыкта, які сказаў: “Прыймаць госьця, як Хрыста”. Прывітаў таксама іншых пілігрымаў, ў гэтым брата Папы Яна Паўла І Эдуардо Лючані ды кардынала Зэ-Кюна, які прыбыў з Гонконга разам з пілігрымкаю тамашніх дыяканаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.