2007-07-18 14:09:06

"ШЛЮБ ПАВІНЕН БЫЦі ЛЮБ". Наш цыкл.


Роўна праз 2 гады ў Мексіцы пройдзе 6 Сусветная сустрэча каталіцкіх сем'яў.Прыпомнім ўсхваляваныя словы арцыбіскупа Мехіко кардынала Роберто Рівэра: "Найлепшы спосаб аддзякваць Папу ( за выбар месцаправядзення) - гэта весці больш актыўную катэхізацыю і падрыхтоўчую працу да так важнай- з грамадскага. духоўнага і пастырскага пункту гледжання - падзеі. Рыхтуецца да яе і беларускі касцёл. На дапамогу таму . натуральна, навучанні Царквы, апошнія тэматычныя дакуманты і роздумы кіраўніка Царквы. нагадваем нашым слухачам выказванне Бенедыкта 16 на Рымскім Сімпозіюме па справах сям'і:
"Толькі саюз мужчыны і жынчыны, выключны і канчатковы, адпавядае сутнасці Божае Любові і стаецца сапраўдным дабром для чалавецтва...Сёння мы стаім перад асабліва неадкладнай праблемай ,-зазначыў святы Айцец,- спробай зблытаць шлюб з іншымі тыпамі саюзаў, заснаваных на нетрывалай любові". Ён далей звярнуў увагу удзельнікаў сімпозіума на тое, што ягоны папярэднік і аднадумца - Папа Ян Павел 2 - па-новаму, сучасна і арыгінальна чытаў задуму Бога аб сустрэчы Адкрыцця з чалавечым вопытам:-" У Хрысце поўня адкрыцця любові Айца выяўляецца ў поўнае праўдзе паклікання чалавека - да любові, якое можа рэалізавацца толькі ў шчырым дары сабе самога". Пра гэта жбыла і першая праца Бенедыкта 16 - Энцыкліка "Бог ёсць любоў" , дзе ён сцвярджае, што " менавіта любоў асвятляе хрысціянскае ўяўленне аб Богу і чалавеку і ягоным шляху...Іншымі словамі, Бог выбраў шлях любові, каб патлумачыць нам таямніцу свайго трыадзінага жыцця...Вобразу манатэістычнага (адзінага) Бога адпавядае манагамны шлюб,..заснаваны на выключнай і канчатковай любові.Шлюб стаецца іконай адносінаў між Богам і Ягоным народам".
Папа Бенедыкт 16 прыпамінае час ад часу два асноўныя элементы ў навучанні Папы Яна Паўла 2 аб сям'і. Першы -- у тым, што сям'я і шлюб укарэненыя ў самай серцавіне праўды аб чалавеку і ягоным прызначэнні:"Палавыя розніцы між мужчынам і жанчынай - гэта не проста біялагічны факт.Сэнс значна больш глыбокі: выказвае тую форму любові, праз якую мужчына і жанчына, стаючыся адзіным целам (адзінай плоццю) ажыццяўляюць поўню адзінства дзвюх асоб,адкрытых для перадавання жыцця, супрацоўнічаючы такім чынам з Богам ў нараджэнні новых чалавечых істот ! ".
"Праўда аб сям'і"- назва кнігі, якая можа таксама дапамагчы рыхтавацца да чарговай сустрэчы ў Мехіка... Цытуем з яе:"Нанесці ўрон сям'і значыць параніць увесь чалавечы род, пашкодзіць тоесамасць чалавечае істоты - вось галоўная думка Папы, якую выяўляюць складальнікі гэтага зборніка, які ўжо перакладзены. Прадстаўляючы новую працу ў будынку нашага Радыё Ватыкана, прэссакратар Залі Друку айцец Федэріко Ломбардзі расказаў , што ў выданне ўвайшлі , галоўным чынам, публікацыі наконт сям'і, прычым, не толькі самога Папы Бенедыкта, але і іншых слынных прадстаўнікоў Царквы і свецкіх спецыялістаў.
У прынагодным слове рэдактар "Оsservatore Romano" Маріо Агнес падкрэсліў, што таксама і выступленні кожнага хрысціяніна дзеля дабра чалавека не могуць мець толькі асабісты характар, не толькі засяроджанасць на эмоцыях. Хрысціяне павінны публічна выказваць сваю трывогу для таго, каб дабро магло перамагчы. Недастаткова толькі маліцца аб гэтым і раздумваць: асягненне Дабра патрабуе прынароднага сведчання",-зазначыў рэдактар і запрасіў ус'хда публікацый у сваёй газеце. На заканчэнне ён запэўніў, што " " не будзе маўчаць, будзе пісаць і ў абліччы выступленняў тых, хто абвінавачвае Святы Пасад і яго газету, маючы адзін намер - разбурыць сям'ю. Тым самым усе на прэзентацыі кнігі пацвердзілі рашучасць не супакойвацца і абуджаць католікаў заступацца за сям'ю і выказвацца супраць фактычных саюзаў, не замацаваных духоўнымі і свецкімі ўладамі.Прафесар Папскай Акадэміі ў абарону жыцця, ганаровы прэзідэнт Італьянскага нацыянальнага камітэта па біаэтыцы прафесар Франческо д'Агосціно падкрэсліў, што Папа Рымскі мае права гаварыць пра ўвесь чалавечы род, апекуном якога ён і ёсць перад Богам і людзьмі. Прамовы Бенедыкта 16 адносна сям'і не з'яўляюцца ўварваннем у інтымную сферу, а, наадварот, знакам вернасці сваім пэўным абавязкам. Кніга мае 86 старонак і ёсць своеасаблівым адказам на дэбаты ў Італьянскім парламанце аб ўзаконьванні фактычных саюзаў сужыцця, прычым не толькі між мужчынай і жанчынай, што цынічна, на законнай падставе падрывае натуральны саюз двух людзей у шлюбе, які, як указвалася на пасяджэнні, ня ёсць вырабам постхрысціянскае маралі, але нармальным, Богам дадзеным законам жыцця чалавецтва на Зямлі. Менавіта сям'я фармуе нас як людзей праз міжасабовыя адносіны, асветленыя любоўю і адданасцю.








All the contents on this site are copyrighted ©.