2007-07-17 14:08:27

Папа назначыў свайго прыватнага сакратара коадютарам у Львове


Бэнэдыкт 16 назначыў арцыбіскупам коадютарам львоўскае архідыяцэзыі лацінскага абраду ксяндза Мячыслава Мокшыцкага, свайго асабістага сакратара. Адначасна Сьвяцейшы Айцец назначыў біскупам коадютарам харкаўска-запарожскай дыяцэзыі лацінскага абраду біскупа Марыяна Бучка, які дагэтуль быў у Львове біскупам-памочнікам.
Арцыбіскуп намінат Мячаслаў Мокшыцкі нарадзіўся 29-га сакавіка 1961-м годам у Майдане Лукавецкім. Сьвятарскія сьвядчыны атрымаў у 1987-м годзе з рук кардынала Марыяна Яворскага ў Любачове. Дактарат з тэалогіі рабіў на Папскім Унівэрсытэце Анджэлікум у Рыме. У 1996-м годзе, пасьля працы у Кангрэгацыі да спраў Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамантаў, быў пакліканы Янам Паўлам ІІ на яго асабістага сакратара.








All the contents on this site are copyrighted ©.