Надрукаваны ў гэтыя днi дакумент “Дэкларацыя кангрэгацыi да спраў веравызнання” пад
назвай “Адказы на пытаннi, якiя тычацца некаторых аспектаў навукi аб Царкве”, выклiкаў
незадаволеннасць у пратэстанскiх колах. “Перачытаўшы яго другi раз, больш спакойна,
магчыма ўбачыць, што гэты дакумент не гаворыць нiчога новага, але падае ў сiнтэзiраванам
выглядзе пазыцыю Каталiцкай Царквы, якой яна прытрымлiваецца да гэтага часу”, - заявiў
кардынал Вальтэр Каспер, старшыня Папскай рады да спраў еднасцi хрысцiянаў, адказваючы
на розныя рэакцыi з нагоды публiкацыi згаданага вышей дакумента. “У iм няма канстатацыi
нiякай новай сiтуацыi, - адзначае кардынал Каспер, - такiм чынам, не iснуе нi адной
новай нагоды для абразы цi нагоды, каб адчуваць сябе абражанымi. Кожны дыялог мае
на ўвазе яснасць пазыцыi бакоў”, - адзначыў кардынал Вальтэр Каспер. Гаворачы
аб рэфарматарскiх суполках, ён удакладнiў, што “менавiта пратэстанты не так даўно
патрабавалi прытрымлiвацца ў экуменiзме ясных пазыцый бакоў”. I цяпер, калi згаданы
дакумент у скарочанай форме падае пазыцыi Каталiцкай Царквы на тое, што, на жаль,
нас яшчэ падзяляе, - дадаў ватыканскi дастойнiк, - гэта не робiцца перашкодай для
дыялога, але наадварот, спрыяе яму”. “Пры ўважлiвым чытаннi тэкста, - зазначае старшыня
Папскай рады, - робiцца вiдавочным, што ў Дакументе не iдзе гаворка аб тым, што пратэстантскiя
Цэрквы не з’яўляюцца “Цэрквамi” у сапраўдным значэннi гэтага слова, значыць яны не
з’яўляюцца Цэрквамi ў тым сэнсе, у якiм сябе лiчыць Царквой Каталiцкая Царква. Для
любога чалавека з сярэдняй экуменiчнай падрыхтаванасцю гэта вiдавочна”. Сапраўды,
- адзначыў кардынал Каспер, - “эвангелiцкiя Цэрквы i не жадаюць быць Цэрквамi ў тым
сэнсе, у якiм з’яўляецца Царквой Каталiцкая Царква; яны прытрымлiваюцца ўласнага зразумення
таго меркавання аб Царкве i аб служэннi, якое, дарэчы, не адпавядае зразумення служэння
католiкаў”. “Цi ж непраўда, - пытаецца кардынал, - што самы апошнi дакумент эвангелiчнай
Царквы “Аб Служэннi i Высвячэннi” зрабiў нешта падобнае, заявiўшы аб тым, што каталiцкае
ўспрыняцце Царквы i служэнне з пункту гледжання пратэстантаў не з’ўляецца “сапраўдным”?” Але,
“без сумнiву, - зазначае кардынал Каспер, - у аснове дыялога палягае не тое, што нас
падзяляе, але тое, што аб’ядноўвае… Таму не трэба замоўчваць тое станоўчае, што сцверджваецца
ў Дакуменце наконт Пратэстантскiх Цэркваў. З улiкам мiнулага, гаворка iдзе зусiм не
аб нейкiм пэўным сцверджаннi. Яно ўключае ў сябе ўзаемнае прызнанне Таямнiцы Хросту,
улiчваючы важныя рознiцы. Дакумент, у духу II° Ватыканскага сабора, утрымлiвае таксама
цэлы шэраг станоўчых сцверджанняў аб адпраўляемых Пратэстанскiмi Цэрквамi Таямнiцах.
Такiм чынам, - падкрэслiў кардынал Вальтэр Каспер, - Згаданы Дакумент не з’яўляецца
адыходам ад ўжо асягнутага экуменiчнага прагрэса, але забавязвае нас вырашаць сучасныя
экуменiчныя задачы. Гэтыя адрознасцi павiнны стымуляваць нас…”.