2007-07-16 14:15:14

Прэсавы прадстаўнік Ватыкану аб будучых падарожжах і літаратурнай працы Папы Бэнэдыкта 16


У календары пілігрымак Папы знаходзяцца два апостальскія падарожжы у Італію ды тры па- за межы Італіі- паінфармаваў у Лорэндзаго прэсавы прадстаўнік Ватыкану айцец Фэдэрыко Лёмбарді. Менавіта 1-2 верасьня Бэнэдыкт 16 сустрэнецца з італьянскаю моладзю ў Лорэто. Затым ад 7-га да 9-га верасьня адведае Аўстрыю, дзе між іншым скажа прамову да дыпламатаў, якія працуюць у міжнародных арганізацыях. 21-га кастрычніка Сьвяцейшы Айцец будзе ў італьянскім горадзе Неапаль. Апрача таго Папа жадаў-бы наведаць таксама і Люрд у сувязі са 150-ю гадавінаю абьяўленьняў Маці Божай. Плануецца таксама падарожжа ў Нью Ёрк, на запрашэньне Гэнэральнага Сакратара ААН, Бан Кі Муна—сказаў айцец Лёмбарді для італьянскага тэлебачаньня РАЙ.
Прэсавы Прадстаўнік Ватыкану паінфармаваў яшчэ аб тым, што Папа ў часе гэтых летніх канікулаў працуе над другою часткаю сваёй кніжкі “Ісус з Назарэту”.








All the contents on this site are copyrighted ©.