2007-07-16 11:16:40

Прапануем вашай увазе чарговыя старонкi з Кампендiума Сацыяльнай дактрыны Каталiцкай Царквы.


VII. “Res novae” (новыя рэчы) у свеце працы.
а) Фаза эпахальнага перахода.
310 Адным з самых значных стымулаў для зменаў, якiя зараз адбываюцца ў арганiзацыi працы, служыць феномен глабалiзацыi, якi дазваляе засвоiць новыя формы вытворчасцi, пры якiх прадпрыемствы знаходзяцца ў тых рэгiёнах, у якiх прыймаюцца стратэгiчныя рашэннi, i далёка ад спажывальнiцкiх рынкаў. Два фактары падтрымлiваюць гэты феномен: надзвычайная хуткасць камунiкацыi, не абмежаванай а нi абшарамi, а нi часам, i параўнальная лёгкасць транспартыроўкi рэчаў i людзей з аднаго месца планеты ў iншае. Гэта iстотна ўплывае вытворчыя працэсы: уласнасць аказваецца ўсё болей аддаленай, i ўласнiк часта робiцца раўнадушным да сацыяльных наступстваў рашэнняў, якiя ён прыймае. З iншага боку, калi верна, што глабалiзацыя апрыоры не добрая i дрэнная сама па сябе, але яе якасць залежыць ад таго, як чалавек яе выкарыстоўвае, трэба сцвердзiць, што неабходна глабалiзацыя ахоўных мераў, мiнiмальных асноўных праў i справядлiвасцi.
311 Адна з найбольш важных характэрыстык новай арганiзацыi працы – фiзiчная фрагментацыя вытворчага цыкла, дзякуючы якой асягаецца большая эфектыўнасць i прыбытак. У гэтай перспектыве традыцыйныя абшарна-часовыя каардынаты, у якiх арганiзоўваўся вытворчы цыкл, набываюць невядомую раней трансфармацыю, на якой грунтуецца змена самой структуры працы. Усё гэта аказвае значны ўплыў на жыццё асобных людзей i грамадстваў, якiя сутыкаюцца з радыкальнымi зменамi, як у плане матэрыяльных умоў, так i ў культурным i цэласным плане. У гэты феномен уваходзяць, на глабальным i лакальным узроўнях, мiльёны людзей, незалежна ад прафесыi, сацыяльнага становiшча i ўзроўня культуры. Таму рэарганiзацыю часу, яго рэгламентацыю i сучасныя змены ў выкарыстаннi абшараў – якiя магчыма параўнаць з першай прамысловай рэвалюцыяй, бо яны ахоплiваюць усе сектары вытворчасцi на ўсiх кантынентах, незалежна ад узроўня iх развiцця – трэба разглядаць як рашаючы выклiк, таксама i на этычным i культурным узроўнях, у сферы пабудовы адноўленай сiстэмы працы.
312 Глабалiзацыя эканомiкi, а таксама лiбералiзацыя рынкаў, павялiчэнне канкурэнцыi, распаўсюджванне прадпрыемстваў, якiя спецыялiзуюцца на пастаўцы тавараў i паслугаў, патрабуюць большай актыўнасцi на рынку працы, у арганiзацыi творчых працэсаў i ў кiраваннi iмi. Разглядаючы гэту дэлiкатную тэму, мы знаходзiм, што мае сэнс прыкласцi болей маральных i культурных намаганняў, намаганняў па планаванню, накiроўваючы сацыяльную i палiтычную дзейнасць у галiнах, злучаных з iстотай i складам новай працы ва ўмовах новага рынка i новай эканомiкi. Бо змены на рынку працы часта аказваюцца вынiкам, а не нагодай да таго, каб сама праца змянiлася.
313 Праца, асаблiва ў сярэдзiне эканамiчных сiстэмаў найбольш развiтых краiнаў, здзяйсняе пераход ад эканомiкi iндустрыальнага тыпа да эканомiкi накiраванай, па сваёй сутнасцi, на паслугi i на тэхналагiчныя навiны. Гэта значыць, што вiды паслугаў i дзейнасцi i дзейнасцi, якiя адрознiваюцца высокiм узроўнем iнфармацыi, развiваюцца хутчэй, чым тыя, што належаць да традыцыйных першага i другаснага сектараў, i гэта iстотным чынам уплывае на арганiзацыю вытворчасцi i абмена, на форму працы i на сiстэму сацыяльнай абароны. Дзякуючы тэхналагiчным навацыям свет працы набывае новыя прафесыi, у той час калi ранейшыя знiкаюць. Сапраўды, сучасны пераходны этап характэрызуецца сталым змяшчэннем працаўнiкоў з прамысловасцi ў сферу паслуг. У той час як губляе пазыцыi эканамiчная i сацыяльная мадэль, злучаная з вялiкiмi прадпрыемствамi i з працай гомагеннага працоўнага класа, палепшваюцца перспектывы занятасцi ў галiне паслугаў i, у прыватнасцi, узвялiчваецца вага працоўнай дзейнасцi па аказанню паслугаў чалавеку, працы на непоўны працоўны дзень, часовай i “нетыповай” працы. Гэта вiды дзейнасцi, якiя нельга аднесцi а нi да наёмнай, а нi да аўтаномнай працы.
314 Сучасны перыяд адзначаны пераходам ад працы па найму на неабмежаваны тэрмiн, якая ўспрыймаецца як сталае заняцце, да шэрагу розных тыпаў працоўнай дзейнасцi; з кампактнага, пэўнага i прызнанага света ў разнабаковы, тякучы сусвет, багаты на абяцаннi, але i маючы непростыя пытаннi, алаблiва ў тым, што тычыцца няўпэўненасцi адносна перспектыў занятасцi, ва ўмовах структурнага безпрацоў’я i неадэкватнасцi iснуючых сiстэм сацыяльнага забяспечэння. Патрабаваннi, якiя паходзяць з канкурэнцыi, новых тэхналогiй i складанасцi фiнансавых рухаў, неабходна ўзгадваваць з абаронай працоўнага i яго праў. Няўпэненасць характэрызуе ўмовы працы не толькi ў найбольш развiтых краiнах, але i – перад усiм – у эканамiчна меньш развiтых рэгiёнах планеты, у краiнах на шляху развiцця i краiнах з пераходнай эканомiкай. Гэтыя апошнiя павiнны не толькi вырашаць комплексныя праблемы, злучаныя са зменай эканамiчных i вытворчых мадэляў, але i штодзённа адказваць на непростыя патрабаваннi сучаснай глабалiзацыi. Становiшча аказваецца асаблiва драматычным для света працы, якi ахоплены шырокiмi i радыкальнымi зменамi, культурнымi i структурнымi, часта пры адсутнасцi юрыдычнай i адукацыйнай базы i сацыяльнай дапамогi.







All the contents on this site are copyrighted ©.