2007-07-16 14:12:54

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 15-га ліпеня


А паўдні гэтага дня Сьвяцейшы Айцец сустрэўся з пілігрымамі і жыхарамі Лорэндзаго ді Кадорэ на марыйнай малітве “Анёл Гасподні”. У разважаньні, перад адгаварэньнем гэтае малітвы, Бэнэдыкт 16 спаслаўся да чытанай 15-га ліпеня ў Касьцёлах эвангэльскай прыповесьці аб міласэрным Самарытаніне. Гэтая прыповесьць зьвяртае ўвагу на тое, што “сэрцам” хрысьціянскага жыцьця ёсьць любоў, якая робіць нас здольнымі даваць сьведчаньні. Папа прадказаў, што гэтай тэме прысьвяціў сваё пасланьне на 23-ці Сусьветны Дзень Моладзі, якое будзе абвешчана 20-га ліпеня. Тэма пасланьня гучыць: “Дух Сьвяты зыйдзе на вас, вы атрымаеце Яго сілу і будзеце маімі сьведкамі”.
RealAudioMP3
Дарагая моладзь! Заахвочваю вас да роздуму над гэтаю тэмаю ў найбліжэйшых месяцах, каб вы падрыхтаваліся да вялікае сустрэчы, якая адбудзецца ў Сыднэй, ў Аўстраліі, за год менавіта ў гэтых днях месяца ліпеня. Хрысьціянскія супольнасьці гэтага ўзлюбленага народу робяць ужо намаганьні, каб вас прыняць- працягваў Сьвяцейшы Айцец. Я выказваю ім удзячнасьць за ўздыманыя намаганьні. Марыі, якую ў панядзелак 16-га ліпеня, мы будзем успамінаць як Маці Божую з Гары Кармэль, даручаю падрыхтоўкі і ход найбліжэйшае сустрэчы з моладдзю з цэлага сьвету. Запрашаю вас, маіх прыяцеляў з усіх кантынэнтаў, да удзелу ў гэтай сустрэчы- сказаў на заканчэньне свайго разважаньня Бэнэдыкт 16.








All the contents on this site are copyrighted ©.